Каб свет быў зялёным

1005e

На завяршэнні навучальнага года ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама арганізаваў у раённым Цэнтры культуры раённае эколага-патрыятычнае мерапрыемства.

Яно дало магчымасць выйсці на сцэну не толькі юным талентам з песнямі аб прыгажосці роднага краю, неабходнасці берагчы гэты скарб, але і юным навукоўцам. У Год навукі ў школах раёна былі распрацаваны цікавыя праекты.

Прывітаць школьнікаў падняліся на сцэну намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ірына Высоцкая, першы сакратар раённага камітэта кампартыі Беларусі Ніна Дубовік.

У выступленнях адчувалася, што і дарослым, і дзецям не абыякава будучае планеты, нашай зямлі, а, значыць, і будучае маладога пакалення.

Як удаецца вучням актыўна займацца пошукам новых адкрыццяў і нечаканых рашэнняў, паказала прэзентацыя даследчых работ. Вучні гімназіі № 1 прапанавалі прысутным цікавае відэападарожжа па родных мясцінах. Пераможца абласнога этапу і ўдзельнік заключнага этапу рэспубліканскага юніёрскага Воднага конкурсу вучаніца Заямнаўскай СШ Аляксандра Пяткевіч падзялілася сваімі напрацоўкамі па даследаванні экалагічнага стану возера аграгарадка Заямнае. Лаўрэаты абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый «Упрыгожым Беларусь кветкамі» ў намінацыі «Камяністы сад» вучаніцы Дзераўнянскай сярэдняй школы Надзея Трасцянка і Юлія Пугач зацікавілі прысутных сваім экалагічным праектам. На сцэну выйшлі і актыўныя ўдзельнікі экалагічных дэсантаў, суботнікаў, прыродаахоўных акцый – вучні Горкаўскай сярэдняй школы. Іх выступленне прымусіла кожнага задумацца над тым, што мала гаварыць і заклікаць да аховы прыроды, патрэбна кожнаму чалавеку змяніць свае адносіны да навакольнага свету, каб узяць на сябе адказнасць за нашу прыроду перад будучымі пакаленнямі.

Вялікую лепту ў эколага-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення ўносяць педагогі школ раёна. Прыклад таму – зацікаўленая, прадуманая работа настаўніка фізічнай культуры і здароўя Старасвержанскай сярэдняй школы Анатоля Галаўко, які многія гады вядзе ў навучальнай установе турысцка-краязнаўчы клуб і ажыццяўляе цікавыя праекты, якія заўважны не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці.

Паўсядзённая дзейнасць, нераўнадушныя адносіны актывістаў экалагічнага руху да ўсяго, што адбываецца ў навакольным свеце, дапамагаюць захаваць навокал шмат светлага, чыстага, яркага, што так упрыгожвае нашу планету.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>