Шчыруе міжгаспадарчы механізаваны атрад

1405a

Корманарыхтоўшчыкам ААТ «Радзіма Якуба Коласа» першы ўкос траў неабходна правесці на плошчы 901 гектар. Вядзецца гэтая работа і закладваюцца кармы з дапамогаю створанага міжгаспадарчага механізаванага атрада. Працаўнікі гаспадаркі не першы год працуюць у кааперацыі з калегамі ААТ «Вішнявецкі-агра». Работнікі шчыравалі разам і заклалі спачатку сянажную траншэю змяшчальнасцю дзве тысячы тон на МТК «Пагарэлае».

В. а. галоўнага агранома Сяргей Сарока гаворыць шчыра: «Стан сенажацяў у гэтым годзе горшы, чым летась. Сваю ролю адыграла халодная і без ападкаў вясна».

Шчыруе на «Ягуары» Генадзь Янскі. На граблях завіхаюцца Вікенцій Шыбіцкі і Уладзімір Пявец. На трамбоўцы заняты Генадзь Янскі (старэйшы). На адвозцы рупяцца Міхаіл Ванагель, Уладзімір Калевіч, Аляксей Аўчук, Эдуард Рымашэўскі. Рулонным нямецкім прэс-падборшчыкам-абмотчыкам «Кронэ» прасуе правяленую зялёную масу механізатар Алік Крывашэй (на здымку). І хоць ураджай травы не самы шчодры, тым не менш сянаж ў плёнцы атрымліваецца выдатны. Закладка ў траншэю і рулоны ідзе паралельна, тэхналогія вытрымліваецца. Варта дадаць, што Алік Канстанцінавіч працуе ў гаспадарцы звыш дваццаці гадоў і падчас нарыхтоўцы кармоў пастаянна заняты на гэтай тэхналагічнай аперацыі. Ён добрасумленны работнік, карыстаецца павагай у калектыве.

 

ПЕРШЫ ЎКОС МАСАЙ НЕ ПРЫРОС

У гаспадарках раёна вядзецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Самая важная і адказная кампанія, бо ад таго, колькі і якой якасці будзе закладзена сена, сенажу і сіласу, напрамую залежаць надоі малака і прывагі буйной рагатай жывёлы. Касавіца пачалася пазней, і трэба ўкласціся ў аптымальныя тэрміны, але за высокімі тэмпамі пакуль гнацца не прыходзіцца. Усе робяць стаўку на якасць, каб убраць травастой без страт. З першага ўкосу атрымаць мінулагоднюю колькасць сена і сенажу, і гэта відаць па паказчыках, на жаль, не атрымаецца. І гэта нягледзячы на пацяпленне. Паўплывалі рэзкія начныя перапады тэмпературы, якія адбыліся падчас самага актыўнага росту масы.

Гаспадаркі забяспечаны азотнымі ўгнаеннямі, таму выбрана такая тактыка: нягледзячы на невысокую прадукцыйнасць траў, пасля касьбы іх адразу ж трэба падкарміць, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>