Аздараўленне. Прафарыентацыя

Filed under: Адукацыя,Нумары |

1405

ЗАЕЗД У ЛАГЕР «НЁМАН»

Аздараўленчы летні лагер «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пачаў аздараўленчы сезон. Адбыўся заезд дзяцей у першую змену. Летнік прыняў 82 чалавекі, у тым ліку і профільны лагер «Лідар».

Як расказвае начальнік лагера Таццяна Ажгірэвіч, летнік загадзя быў належна падрыхтаваны да аздараўленчага сезона. Закуплены кухонны інвентар, а таксама электрапатэльня для харчблока і мяккі інвентар у пакоі для пражывання дзяцей. За сродкі рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні ў суме 3 тысячы 800 рублёў заменены аконныя рамы і дзверы ў харчблоку. Гаспадарчым спосабам для бяспекі дзяцей памяняны аконныя рамы і дзверы ў танцавальнай зале і кіназале. Заменена сантэхніка ў санвузлах, праведзены неабходны касметычны рамонт і добраўпарадкаванне тэрыторыі і гульнявых пляцовак.

На працягу чатырох змен да 20 жніўня ў лагеры пройдуць аздараўленне з адпаведнай тэматычнай праграмай удзельнікі профільных лагераў, акрамя «Лідара», які ўжо распачаў работу, яшчэ «Юны журналіст», «Абаронца Айчыны», «Беларусіяда» і «Эўрыка».

Арганізатары летняга адпачынку школьнікаў распрацавалі адметныя тэматычныя праграмы на кожную змену, каб усе дзеці маглі спаўна раскрыць свае здольнасці ў розных мерапрыемствах, спаборніцтвах, не сумавалі, а захацелі прыехаць сюды зноў і зноў.

 

З НАВЕДВАННЕМ БАССЕЙНА

У вучняў невыпускных класаў – бесклапотнае школьнае лета. Многія з іх пажадалі адпачыць у лагерах дзённага прабывання. Яны распачалі работу ў 19-ці навучальных установах з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Датацыя на аднаго вучня складае 72 рублі.

Дзейнасць школьных лагераў насычана цікавымі мерапрыемствамі. У ліку іх – экскурсіі ў аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел унутраных спраў, на філіял Гарадзейскага цукровага завода і іншыя прадпрыемствы. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама мае цеснае супрацоўніцтва з кінавідэапракатам, што забяспечвае карысны тэматычны прагляд дакументальных і мастацкіх фільмаў для дзяцей.

Лагеры дзённага прабывання будуць працаваць да 21 чэрвеня. У рамках праграмы аздараўлення і выхавання дзяцей ажыццяўляюцца акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», «Лета – час адпачынку», «Канікулы без дыму і агню».

Наяўнасць у нашым горадзе плавальнага басейна дала магчымасць адкрыць на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы спартыўна-аздараўленчы лагер па плаванні. Вучні з задавальненнем наведваюць фізкультурна-аздараўленчы комплекс і ўдасканальваюць свае ўменні ў гэтым відзе спорту.

Аздараўленнем дзяцей у нашым раёне ўжо паспелі зацікавіцца тэлеканал «Мір» і сталічнае тэлебачанне. Дзеці і педагогі з задавальненнем паўдзельнічалі ў здымках праграмы.

Пр

 

З ЭКСКУРСІЯЙ НА ЗАВОД

Сёння наш свет мае патрэбу ў прафесійна мабільных людзях, гатовых рэалізоўваць свой патэнцыял ва ўмовах, якія пастаянна змяняюцца. Садзейнічаць вырашэнню данага пытання можа граматна арганізаваная прафарыентацыйная работа ва ўстанове адукацыі.

Сістэма прафарыентацыйнай працы ў сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы абапіраецца на каардынацыю дзейнасці намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце А. В. Мядзведзеву, класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў, бібліятэкараў, спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў, педагогаў-арганізатараў.

Для рэалізацыі асноўных палажэнняў, указаных у нарматыўных дакументах, распрацаваны гадавы план сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, у якім змяшчаецца раздзел «Працоўнае і прафесійнае выхаванне», таксама складзены план прафарыентацыйнай работы на 2016/2017 навучальны год.

Прафарыентацыйная дзейнасць на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на фарміраванне ўяўленняў аб свеце прафесій, аб разуменні ролі працы ў жыцці чалавека праз удзел у розных відах дзейнасці. Дзеці кожны месяц знаёмяцца з прафесіямі. На такіх занятках праводзяцца гульні, гутаркі, завочныя экскурсіі, знаёмства з прадстаўнікамі той ці іншай прафесіі. Традыцыйна праходзяць конкурсы малюнкаў «Мая будучыня», «Кім я хачу быць», гутаркі «Свет прафесій», «Прафесіі нашых бацькоў», «Шлях у прафесію пачынаецца ў школе», гадзіна пазнання «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць». Арганізоўваюцца экскурсіі на прадпрыемствы.

Прафарыентацыйная работа на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на пашырэнне ўяўленняў аб свеце прафесій, на развіццё ў вучняў асобаснага сэнсу ў набыцці пазнавальнага вопыту і цікавасці да прафесійнай дзейнасці, на аказанне дапамогі ў самапазнанні і выбары свайго будучага.

На працягу года класнымі кіраўнікамі выкарыстоўваюцца як традыцыйныя, так і інавацыйныя формы работы. Так былі праведзены дыскусія «Ці патрэбна чалавеку прафесія?» (класны кіраўнік Н. М. Сінкевіч), віктарына «Свет прафесій» (А. М. Буднік), дзелавая гульня «Парад прафесій» (С. М. Самахвал), класная гадзіна «Формула прафесій» (Я. Б. Богуш). Класным кіраўніком 9 «Д» класа Н. Ф. Пятачэнка праведзена прэс-канферэнцыя «Выбіраю прафесію», куды быў запрошаны загадчык хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы І. А. Яхнавец. Ігар Анатольевіч з вялікім задавальненнем адказаў на пытанні навучэнцаў.

Ва ўстанове адукацыі працуе дзевяць аб’яднанняў па інтарэсах прафарыентацыйнай накіраванасці. «ПДР+» (Л. І. Валіцкая), «Юны журналіст» (А. М. Буднік), «Разьба па дрэве» (В. В. Маскевіч), «Юны біёлаг» (В. М. Бязмен), «Музеязнаўства» (А. І. Ярмак), клуб «Абаронца Айчыны» (Г. А. Мамайка), «Майстэрня творчасці» (В. І. Суднік), «Дамісоль-ка» (М. В. Сачук). На гэтых занятках дзеці атрымліваюць новыя веды і авалодваюць навыкамі тэхнічнай творчасці.

Кансультацыю па выбары прафесіі як вучні, так і іх законныя прадстаўнікі могуць атрымаць у педагога-псіхолага М. В. Жывіцкай, якая праводзіць тэсціраванне і паглыбленую дыягностыку інтарэсаў і схільнасцяў навучэнцаў.

Аформлены таксама і «Куток прафарыентацыі». Маецца інтэрнэт-сайт, дзе адзін раз на тыдзень забяспечваецца змястоўнае напаўненне і своечасовае абнаўленне закладкі «Прафарыентацыя».

У рамках факультатыўных заняткаў «Маё прафесійнае будучае», якія вядзе Ж. Б. Петрашкевіч, навучэнцы сустракаліся з прадстаўнікамі розных навучальных устаноў і атрымалі інфармацыю па пытаннях паступлення і навучання.

Установа адукацыі падтрымлівае цесныя сувязі з раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, з цэнтральнай раённай бальніцай, з прамысловымі прадпрыемствамі горада.

Класнымі кіраўнікамі С. В. Шчорс, А. М. Буднік былі арганізаваны выязныя экскурсіі ў сталіцу для наведвання Мінскага трактарнага завода.

Паказчыкам узроўню прафарыентацыйнай работы з’яўляецца працаўладкаванне выпускнікоў, іх сацыялізацыя ў грамадстве.

Алена БУДНІК,настаўніца СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>