Міжведамасная праграма «Клопат»

З 1 мая па 1 кастрычніка райаддзелам міліцыі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма «Клопат».

Згодна з рашэннем райвыканкама № 500 ад 18 красавіка 2017 года «Аб арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі ў 2017 годзе», у летні перыяд плануецца аздаравіць у лагерах 2595 дзяцей, у тым ліку ў лагерах з дзённым знаходжаннем – 905, з кругласутачным – 1690. Рашэннем раённай камісіі па справах непаўналетніх № 11 ад 20. 04. 2017 распрацаваны і зацверджаны план правядзення праграмы «Клопат» на тэрыторыі раёна.

Адной з асноўных задач праграмы, акрамя аздараўленчай, з’яўляецца арганізацыя занятасці падлеткаў, якія стаяць на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі. У сувязі з гэтым супрацоўнікамі інспекцыі, камісіяй па справах непаўналетніх, аддзелам адукацыі, спорту і турызму, дзяржаўнай службай занятасці, раённым камітэтам БРСМ прымаюцца меры па працаўладкаванні падуліковых, накіраванні іх у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

У бягучым годзе на тэрыторыі раёна функцыянуюць тры стацыянарныя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, у якіх супрацоўнікамі міліцыі было праведзена папярэдняе абследаванне, арганізавана кругласутачная ахова грамадскага парадку, працуюць таксама і 23 лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе навучальных устаноў раёна.

У ходзе летняй аздараўленчай кампаніі органамі міліцыі праводзіцца работа па папярэджанні крадзяжоў асабістай маёмасці, у першую чаргу – мабільных тэлефонаў. Бацькам не рэкамендуем даваць дзецям з сабою ў лагер не толькі мабільныя тэлефоны, а і іншыя дарагія рэчы. Тыя непаўналетнія, якія будуць адпачываць дома, павінны памятаць аб мерах бяспекі на вадаёмах, аўтадарогах. У летні перыяд будуць праводзіцца рэйды па месцах масавага адпачынку моладзі, у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

Нагадаю, што кожны год у перыяд рэалізацыі праграмы «Клопат» нямала падлеткаў прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Як правіла, за ўжыванне спіртных напіткаў. Пры разбіральніцтве ўстанаўліваюцца дарослыя, якія ўцягнулі іх у гэтыя супрацьпраўныя дзеянні. Да іх ліку адносяцца не толькі тыя, хто непасрэдна распівае спіртное з непаўналетнімі, а і гандлёвыя работнікі, якія рэалізавалі алкагольныя напіткі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, прадаўцы магазінаў райспажыўтаварыства павінны памятаць, што продаж спіртных напіткаў, у тым ліку піва, тытунёвых вырабаў асобам, якія не дасягнулі 18-ці гадоў, забаронены. За гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Міхаіл АЗАНОВІЧ, начальнік інспекцыіпа справах непаўналетніхрайаддзела міліцыі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>