Ці ж баяцца канкурэнцыі

Filed under: Гандаль,Нумары |

1405d

Магазін у вёсцы – аб’ект надзвычайнай важнасці. Сюды людзі ідуць не толькі па пакупкі, але і па настрой, і па навіны. І як важна, каб цябе сустрэлі вось такой прыветнай усмешкай, без чаго прадаўцу ніяк не заваяваць наведвальнікаў. У магазіне Яніны Гірко ў Горках яшчэ і ідэальная чысціня і парадак, тут вельмі прыемна зрабіць пакупкі.

І гэта пры тым, што прадавец працуе адна, таму яе рабочы час не ўкладваецца ў рэжымныя рамкі. Мы ў гэтым упэўніліся самі. Калі мы пад’ехалі да магазіна, па раскладу ён не працаваў. Аднак прадавец была пры справе – займалася ўборкай, падрыхтоўкай цэннікаў, упарадкаваннем вітрын і стэлажоў.

Першае, што звяртае на сябе ўвагу, гэта багаты асартымент тавару, у пакупнікоў ёсць выбар. Магазін шчыльна працуе са стаўбцоўскім мясакансервавым камбінатам. Мясная халадзільная вітрына ўразіць разнастайнасцю прадукцыі, тут ёсць прапанова на любога пакупніка: з рознымі даходамі, магчымасцямі і густамі. Яніна Іосіфаўна пацвярджае, што вяскоўцам не трэба ехаць у горад, каб набыць прадукты і да святаў, і да паўсядзённага стала. Пільная ўвага да асартыменту, зацікаўленае вывучэнне пакупніцкага попыту, своечасовае задавальненне заявак гарантуе гэтаму сельскаму магазіну штомесячнае выкананне плана. Больш таго, пры сярэдняй месячнай нагрузцы на аднаго прадаўца 11,5 тысячы рублёў, Яніна Гірко амаль удвая выконвае гэтую норму. І гэта пры тым, што ў вёсцы ёсць крамы прыватнай формы ўласнасці, ды і ААТ «Жацерава» падтрымлівае сваіх працаўнікоў падарункавымі прадуктовымі наборамі і прапаноўвае тавар у ведамасным магазіне.

Што казаць, такія прадаўцы ў райспажыўтаварыстве на вагу золата. І вяскоўцы не ў крыўдзе, калі працаўнік на сваім месцы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

«ПОЛЬСКІ» ДАЛІКАТЭС

Да сезона актыўнага адпачынку Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат падрыхтаваў арыгінальную навінку.

Стаўбцоўскімі мясаперапрацоўшчыкамі выпушчаны мясныя варана-вэнджаныя каўбаскі вышэйшага гатунку пад назвай «Польскія». Іх састаў, што асабліва падкрэсліваюць вытворцы, – толькі натуральны. Сыравіна – гэта ахалоджаная свініна, да якой далучаны «букет» спецый – чорнага перцу, мускатнага арэха, кмену, часнаку. Ужываюць гэтыя каўбаскі без прыгатавання, аднак вытворцы рэкамендуюць разагрэць іх на грылі. Значыць, «польскі» далікатэс зробіць адпачынак на прыродзе і смачным, і зручным.

У асартыменце прадпрыемства ўжо больш за 200 відаў каўбасных вырабаў, мясных паўфабрыкатаў, кансерваў і паштэтаў, і ўсё гэта прапануюць пакупнікам у фірменнай гандлёвай сетцы камбіната.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>