У райбальніцы

Filed under: Медыцына,Нумары |

1405e

Як мы паведамлялі ў нашай газеце, у жніўні плануецца прадастаўленне ў карыстанне нашай бальніцы на два тыдні дыёднага лазера для эндавянознай каагуляцыі вен вытворчасці нямецкай кампаніі Biolitec.

У стаўбцоўскай бальніцы актыўна прамяняюцца сучасныя метады лячэння варыкознай хваробы. Напрыканцы мая сёлета ў хірургічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы ўпершыню была праведзена аперацыя на венах па новай тэхналогіі – механахімічнай аблітэрацыі ствалоў падскураных вен з дапамогай камплекту для лячэння вянознай недастатковасці Flebogrif. Яе выканалі загадчык кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дацэнт, доктар медыцынскіх навук Уладзімір Хрышчановіч і загадчык хірургічнага аддзялення Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, кандыдат медыцынскіх навук Ігар Яхнавец.

На здымку: падчас аперацыі.

Пр

 

КАНТРАЛЮЕМ ЦІСК – ПРАЦЯГВАЕМ ЖЫЦЦЁ

Пад такім дэвізам у нашым раёне працягваецца пачатая ў сакавіку медыка-асветніцкая акцыя. Штомесячна праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і раннім выяўленні захворванняў сістэмы кровазвароту з выездам на прадпрыемствы і ў арганізацыі.

Супрацоўнікі цэнтральанй раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пабывалі ўжо ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, стаўбцоўскай друкарні, на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод», у Стаўбцоўскіх электрычных сетках. Акцыя была арганізавана і на базе цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Такая асветніцкая работа актуальная, таму што ў структуры смяротнасці і інваліднасці насельніцтва па-ранейшаму адно з першых месцаў займаюць хваробы сістэмы кровазвароту. Вастрыня праблемы абумоўлена шырокай распаўсюджанасцю данай паталогіі, якая прыводзіць да часовай страты працаздольнасці. Аднак дзякуючы правядзенню комплексу прафілактычных мерапрыемстваў смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту знізілася, у тым ліку і ў працаздольным узросце. Асноўнымі фактарамі рызыкі развіцця такіх захворванняў з’яўляюцца курэнне, празмернае ўжыванне алкаголю, маларухомы лад жыцця, нерацыянальнае харчаванне, стрэсы і т. п.

Акцыя «Кантралюем ціск – працягваем жыццё» прадоўжыцца 16 чэрвеня на базе райвыканкама з 9 да 11 гадзін і інспекцыі па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне з 11 да 13 гадзін. Усе жадаючыя могуць вымераць артэрыяльны ціск, запоўніць анкету, атрымаць кансультацыю спецыялістаў цэнтральнай раённай бальніцы. Урач-кардыёлаг раскажа аб мерах прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту з паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Валанцёры БРСМ і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа раздадуць інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ,урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>