У поўдзень, на Сёмуху

Filed under: Культура,Нумары |

1405f

У поўдзень чацвёртага чэрвеня на тэрыторыі дзяржаўнай установы культуры «Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці» ладзілася свята «Сёмуха». Маладыя бярозкі і каляровыя стужкі, якімі была ўпрыгожана святочная пляцоўка, запрашалі жыхароў і гасцей вёскі Яблынаўка на незабыўнае дзейства.

Свята пачалося з сімвалічнага абрадавага дзеяння. Яго выканаў калектыў «Дзянніца» з Навасвержанскага дома культуры, з якім у Цэнтра народнай творчасці склалася трывалае і плённае супрацоўніцтва. Згодна з абрадам, кульмінацыйным момантам з’яўляецца вывад Куста. Зялёны і пышны Куст сімвалізуе дабрабыт у доме, пару ўбірання ў красу і сілу дзяўчат і хлопцаў. У ролі Куста выступіла майстар народнай творчасці Таццяна Лазоўская. Яна абышла ўсіх прысутных і пажадала кожнаму добрага здароўя, бадзёрасці і душэўнай маладосці. Узяўшы бярозавыя вяночкі, госці маглі «пакумавацца» адзін з адным (гэта значыць, тройчы пацалавацца і абмяняцца вянкамі). Не абышлося без музыкі і танцаў, актыўны ўдзел у якіх таксама ўзялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі.            

Цікавыя гульні былі прапанаваныя дзецям і дарослым. Цэнтр народнай творчасці падрыхтаваў падарункі і салодкі пачастунак, а таксама выстаўку сувеніраў і персанальную творчую выстаўку загадчыцы Слабадскога клуба-бібліятэкі Людмілы Віцько. Арыгінальныя аўтарскія работы, звязаныя кручком, прадставіла жыхарка вёскі Яблынаўка Зоя Паўлаўна Купцова.

Дзеці частаваліся салодкай ватай і поп-корнам, скакалі на батуце і каталіся верхам на кані. Прыгожым фіналам стала запусканне паветраных шароў і павязванне стужак на дрэве з загадваннем жаданняў.  

Да ўдзельнікаў свята звярнулася дырэктар Цэнтра народнай творчасці Марына Халецкая:

– Усім дзякуй за актыўны ўдзел у свяце! Прыязджайце і прыходзьце да нас яшчэ, бярыце з сабой сваіх блізкіх і сяброў!

На Стаўбцоўшчыне адраджаюць і берагуць народныя традыцыі.  

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>