У калектывах

1705b

ПАРА РАМОНТАЎ

У Стаўбцоўскім аб’яднанні камунальных службаў у гэты летні перыяд пачалася адказная пара – падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2017-2018 гадоў. Каб ён прайшоў без аварый і надзвычайных здарэнняў, цяпер вядзецца рамонт цепласетак па вуліцы Машынабудаўнікоў у Стоўбцах. Сярод планавых работ – замена ўчастка цепласетак у раёне цэнтральнай раённай бальніцы, рамонт кацельнага абсталявання і інш.

У цэнтры гэтай работы – брыгада Аляксандра Мядзведзева, у зоне абслугоўвання якой знаходзяцца тры цеплапункты ў райцэнтры, кацельня на базе цэнтральнай раённай бальніцы, каля паўсотні кіламетраў цепласетак. У любы час сутак, не зважаючы на выхадны або святочны дзень, члены брыгады гатовы выехаць на аварыю і аператыўна і якасна ліквідаваць яе. Пры неабходнасці яны прыходзяць на дапамогу калегам з іншых участкаў – выязджаюць на аб’екты ў Дзераўную, Наваколасава.

Работа брыгады камунальнікаў мае сваю спецыфіку. Прыходзіцца працаваць у цеплавых камерах, непасрэдна на падземных камунікацыях, пад адкрытым небам, у мароз і спёку, што патрабуе вынослівасці, цярпення і, безумоўна, бездакорнага выканання тэхнікі бяспекі, прафесіяналізму.

Побач з вопытнымі спецыялістамі працуе ў брыгадзе і моладзь, напрыклад, слесар Уладзімір Шашко (на здымку). Малады чалавек прыйшоў у брыгаду год таму пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, падчас вучобы праходзіў у брыгадзе вытворчую практыку.

– Работа мне падабаецца. Ад мяне залежыць, якім спецыялістам я стану, – гаворыць Уладзімір.

Ва Уладзіміра, без сумнення, ёсць і добрыя настаўнікі, і перспектыва прафесійнага росту. Як адзначыла кіраўніцтва брыгады, неўзабаве будзе разглядацца пытанне аб павышэнні кваліфікацыйнага разраду маладога слесара.

 

ВОСЕМ АБ’ЕКТАЎ МЕЛІЯРАЦЫІ

У бягучым годзе на Стаўбцоўшчыне запланавана ўвесці ў эксплуатацыю каля 1250 гектараў меліяраваных зямель, што дазволіць істотна ўмацаваць кармавую базу сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Для правядзення работ вызначана восем аб’ектаў: у ААТ «Агранёманскі» (372 гектары), ААТ «Рубяжэвічы» (152 гектары), ААТ «Рочавічы» (108 гектараў), ААТ «Шашкі» (64 гектары), ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» (189 гектараў), ААТ «Каганец» (148 гектараў), ААТ «Радзіма Якуба Коласа» (75 гектараў), ААТ «Вішнявецкі-агра» (142 гектары). На трох з гэтых аб’ектаў – у «Профі-Аграцэнтр», «Рочавічах» і «Каганцы» – шчыруюць меліяратары ААТ «АБФ «ПМК-74 – Налібакі», на астатніх – іх калегі з суседніх раёнаў.

– Работы вядуцца згодна з графікам, – адзначае дырэктар ПМК Іван Лобач.

Прыярытэты ў дзейнасці меліяратараў вызначаны доўгатэрміновай дзяржаўнай праграмай «Развіццё аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады» і адной з яе падпраграм – «Захаванне і выкарыстанне меліяраваных зямель».

 

СРОДКІ ЎКЛАСЦІ Ў ПАРК

Ад прадпрыемстваў і арганізацый раёна паступіла 34 669 рублёў, заробленых падчас раённага суботніка 25-га сакавіка.

– Актыўнасць праявілі працоўныя калектывы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, ПМК-233, лясгаса, Стоўбцыгаза, Стоўбцыгазбуда, электрычных сетак, – адзначае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Радзіон.

Збор сродкаў працягваецца. Усе ахвяраванні, як і ў мінулыя гады, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне. Плануецца, што пойдуць яны на далейшае аздабленне, у тым ліку фантанам, адкрытай сцэнай і т. п., гарадскога парку «Дружба народаў».  

 

У БАСЕЙН –ПА ЛЬГОТНЫХ ТАРЫФАХ

Райкам прафсаюза работнікаў адукацыі, спорту і турызму падтрымаў членаў прафсаюза такой ільготай. Усе працаўнікі сферы адукацыі раёна маюць магчымасць шэсць разоў на месяц наведаць басейн і трэнажорную залу фізкультурна-аздараўленчага комплексу за палову кошту паслугі. Астатнюю суму расходаў прафсаюз узяў на сябе.

Такі крок стаў добрым стымулам для працаўнікоў устаноў адукацыі часцей наведваць басейн, а для некаторых – і нед’емнай патрэбнасцю, што з’яўляецца складаемай здаровага ладу жыцця.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>