Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне сем шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Арцём Віцько, Ганна Шчэцько, Вераніка Трацяк, Паліна Грыгаровіч і Аліса Драчан.

Зямны шлях закончыўся для 19-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна, без здарэнняў.

Міліцыяй зарэгістравана 114 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 16 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазроныя. Невядомы выкраў з сядзельнага цягача, які знаходзіўся на вуліцы ў пасёлку Школьны, акумулятарныя батарэі, дызпаліва і т. п., чым нанёс страты ПГУП «Мілетранс». У Лубяні невядомы зліў з бака грузавога аўтамабіля 350 літраў паліва. Ля акенца касы цэнтра банкаўскіх паслуг зламыснік выкраў кашалёк з грашыма адной з кліентак. А першай гадзіне ночы ў кафэ-бар «Стары Двор» узнік канфілікт, ёсць пацярпелы.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да жыхара Мінска, ураджэнца Мікалаеўшчыны, які на затоцы ракі Нёман непадалёку ад хутара Мацецкага займаўся рыбалкай з прымяненнем сеткі. Парушальніку пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна праведзена праверка, у выніку якой унесена прадстаўленне старшыні праўлення садовага таварыства «Аляксандрава» з патрабаваннем мэтавага выкарыстання зямельных участкаў для вядзення калектыўнага садаводства, ухілення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Суд абмежаваў у волі на год 34-гадовага стаўбчаніна, раней неаднаразова судзімага, які ўхіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей. Аштрафавана на 10 базавых велічынь 30-гадовая стаўбчанка – падчас сваркі яна нанесла траўмы мужу.

ДАІ выявіла 247 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 17 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і шэсць нецвярозых вадзіцеляў (адзін з іх, жыхар Стоўбцаў, – «паўторнік», яму пагражае крымінальная адказнасць з канфіскацыяй мотаблока, на якім рухаўся), 23 недысцыплінаваныя пешаходы. Здарыліся тры ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. З 15 па 18 чэрвеня праходзіць прафілактычная акцыя «Хуткасць».

«Хуткая» атрымала 169 выклікаў да хворых, з іх восем сігналаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>