Вынік залежыць ад людзей

1705e

Апошнім часам пачалі папраўляцца малочныя справы ў ААТ «Шашкі». Наладжваецца кармленне і паступова павялічваецца валавы надой. З плюсам працуюць жывёлаводы і па надоях малака ад каровы. Першачарговую ролю адыгрываюць і адносіны людзей да работы, якую яны выконваюць. Умацоўваецца дысцыпліна, а значыць – растуць паказчыкі. У гаспадарцы налічваецца нямала шчырых работніц. Сярод іх тэхнік-асемянатар Таццяна Барысенка, якая працуе на МТФ «Трылес» і мае дванаццацігадовы працоўны стаж. Святлана Юшкевіч і Аксана Свірская таксама ўжо вопытныя работніцы, працуюць аператарамі машыннага даення на МТФ «Шашкі» і «Дружная». Таццяна Дзямянка ўзначальвае калектыў МТФ «Дружная» на працягу шаснаццаці гадоў, а агульны стаж яе работы ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі налічвае больш за трыццаць гадоў. Усе гэтыя працавітыя жанчыны прымалі сёлета ўдзел у раённым злёце аператараў машыннага даення.

 

ЛІДАР НЕ ЗМЯНІЎСЯ

Сярод дзесяці малочнатаварных фермаў гаспадарак раёна, жывёлаводы якіх з пачатку года дасягнулі лепшых паказчыкаў, па-ранейшаму лідзіруе МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства. Работнікі фермы надаілі ў сярэднім ад кожнай каровы па 3782 кілаграмы малака і прыбавілі да адпаведнага перыяду летась 348 кілаграмаў. Наступныя чатыры месцы за руплівымі жывёлаводамі ТАА «СЖК «Налібакі» – МТФ «Цэнтр», «Церабейнае», «Целяхі» і «Пруды», дзе атрымана ад кожнай каровы адпаведна па 3696, 3690, 3599 і 3441 кілаграму малака. На шостым, восьмым і дзясятым месцах – МТФ «Засулле», «Зарэчча» і «Ячонка» ААТ «Каганец» з паказчыкамі 3437, 3046 і 2920 кілаграмаў. МТФ «Пагарэлае» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» з вынікам 3388 кілаграмаў замацавалася на сёмым месцы, а МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» павысіў рэйтынг і перамясціўся на дзявятую прыступку з надоем 2956 кілаграмаў малака.

 

НОВЫ «КЛЮШАЧНІК»

На МТФ «Новыя Рубяжэвічы» ААТ «Рубяжэвічы» пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю новае жывёлагадоўчае памяшканне. У «клюшачнік» паставяць 200 цялушак узнаўлення, якіх перавядуць з іншых фермаў, а пераважную большасць – з МТФ «Тонава». Будавалася памяшканне сіламі ўласнай будаўнічай брыгады. Бетонныя пліты набыты за бюджэтныя сродкі і завезены са Слуцкага сельскага будаўнічага камбіната.

 

СЁМЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Жывёлаводы малочных цэхаў нашага раёна атрымліваюць гэтымі днямі ў сярэднім ад кожнай каровы па сямнаццаць кілаграмаў малака за дзень і займаюць па надоях сёмае месца сярод 22 раёнаў вобласці. Дзякуючы рупнасці і старанню работнікаў жывёлагадоўчых фермаў узята даволі высокая планка. Застаецца дабавіць толькі 500 грамаў, каб «дастаць» слуцкіх жывёлаводаў, якія замацаваліся на шостай прыступцы. Лідзіруюць па гэтым паказчыку несвіжане, на другім, трэцім, чацвёртым і пятым месцах – Дзяржынскі, Мінскі, Клецкі і Смалявіцкі раёны. Таварнасць малака склала 91 працэнт пры сярэднеабласным паказчыку 91,25, а самая высокая ў барысаўчан і дзяржынцаў – 94,2 працэнта.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>