Здабыткі фестываляў

2106c

КУФЭРАК ТВОРЧАСЦІ

Адна з самых яркіх падзей у культурным жыцці Любаншчыны – абласны фестываль тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». Ужо два дзесяцігоддзі збірае фестываль на сцэнічных падмостках юных прыхільнікаў тэатральнага мастацтва, служыць добрым стымулам для развіцця творчых сувязей паміж мастацкімі калектывамі Беларусі і замежжа.

Для ўдзелу ў фестывалі былі запрошаны дзіцячыя і моладзевыя тэатральныя калектывы, у тым ліку школ мастацтваў, тэатры лялек вобласці, рэспублікі і замежжа – усяго 16 (11 драматычных і 5 лялечных).

Са Стаўбцоўскага раёна ў Любань быў запрошаны ўзорны дзіцячы лялечны тэатр «Батлейка» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў (рэжысер Настасся Петрусевіч).

Юныя артысты Марыя Аржэўская, Лізавета Грыгарцэвіч, Юлія Грыгарцэвіч, Надзея Пугач, Ганна Сіняўская пад вясёлыя гукі баяна (канцэртмайстар Іван Слабодчыкаў) прадставілі лялечны спектакль «Каза-манюка».

Свае добразычлівыя ўражанні выказвалі прафесійныя члены журы: старшыня журы – дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Уладзімір Мішчанчук, сустаршыня журы – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі, прафесар Марыя Захарэвіч, галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» Мікалай Андрэеў, акцёр, рэжысёр, кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка, акцёр Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Алег Чэчанеў.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх удзельнікаў фестывалю стала карнавальнае шэсце ад цэнтральнай плошчы да парку культуры і адпачынку, дзе адбылося свята дзяцінства «Тэатральны хаўрус», на якім кожны калектыў прадставіў сваю візітку і канцэртны нумар.

У гэтай творчай атмасферы, дзе панавала незвычайная станоўчая энергетыка, узорны дзіцячы лялечны тэатр «Батлейка» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў быў узнагароджаны лаўрэацкім дыпломам І ступені і каштоўнымі падарункамі.

Алена ШУЦЬКО

 

СПЕВАКАМ І ТАНЦОРАМ – УЗНАГАРОДЫ

Рэспубліканскі фестываль-конкурс «ЛьВёнак» (Лідскі вянок) паклікаў юных талентаў паказаць сваё майстэрства ў розных намінацыях.

Поспех чакаў выхаванцаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар атрымаў гран-пры. Прычым ужо трэці раз, за ўсю гісторыю правядзення конкурсу ў Лідзе. І гэта не ўсе ўзнагароды. Ансамбль песні «Стаўбчаначка» ўдастоены лаўрэацкага дыплома ІІ ступені. Спявачка Мілана Бондарава ў намінацыі «Сольныя спевы» атрымала лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені.

–             Наш ансамбль – адзіны з усіх канкурсантаў, які спяваў пад жывую музыку, – робіць акцэнт Людміла Пятроўна. – Хачу сардэчна падзякаваць нашаму канцэртмайстру, аранжыроўшчыку, кіраўніку інструментальнай групы – майму калегу Ягору Дырду, а таксама ўдзельнікам інструментальнага ансамбля – выкладчыкам Таццяне Кот, Анастасіі Бар’ясь, Артуру Лапкоўскаму, Арцёму Варанко. Выступленне інструментальнага ансамбля на сцэне разам з юнымі спевакамі гучыць вельмі прыгожа. Вялікі ўклад у поспех нашых артыстаў і харэографа ансамбля Юліі Бохан.

Журы адзначыла не толькі выканаўцаў, але і выкладчыкаў. Дыплом за высокае педагагічнае майстэрства і ўклад у развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва атрымалі Людміла Канаплянікава-Доўнар і Ягор Дырда.

Паспяховым было выступленне на конкурсе і юных танцораў. Ансамбль Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў «Шчабятушкі» пад кіраўніцтвам Юліі Бохан стаў дыпламантам ІІ ступені. Юным танцорам давялося вытрымліваць канкурэнцыю сярод 25 танцавальных калектываў. Яркія ўражанні ў дзяцей пакінуў удзел у флэшмобе на плошчы Ліды.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>