Старыя Стоўбцы

2406f

ГЭТА БЫЛО ДАЎНО…

Ілюстрацыйную спадчыну для гісторыі горада пакінулі тагачасныя фатографы Ян Булгак, Барыс Валішэўскі, Раман Вярбоўскі, Ян Марон і іншыя.

Васіль ЗЯНЬКО

 

НА ШЛЯХУ З ЕЎРОПЫ

Калісьці беларускія Стоўбцы былі першай польскай чыгуначнай станцыяй на шляху з Еўропы ў СССР. Ігap Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук i рэдактар сайта «Гістарычная праўда», распавядае пра 1920-1930-я гады мінулага стагоддзя, калі горад Стоўбцы i чыгуначная станцыя сталі вядомымі ўсяму свету.

Пра верш Маякоўскага

Праз Стоўбцы ездзілі палітыкі, дыпламаты, літаратары, інтэлігенцыя, шпіёны i звычайныя людзі. Гэтая станцыя стала транзітным пунктам на шляху ў СССР. Праз гэтую чыгуначную станцыю iшоў знакаміты цягнік у Маскву. Менавіта там ён спыняўся, i пачынаўся польскі пашпартны кантроль. Затым цягнік рухаўся да апошняй польскай станцыі Коласава, i там пасажыры пераязджалі мяжу. На савецкай станцыі Негарэлае яны праходзілі савецкі кантроль i сядалі ў савецкія «шырокія» вагоны.

Звычайныя жыхары СССР «рыжскую мяжу» перасякалі рэдка, тым больш на цягніку. А вось прадстаўнікі інтэлігенцыі ездзілі на Захад часта. У ліку тых, хто неаднаразова праязджаў Стоўбцы, быў Уладзімір Маякоўскі. Вось як ён апісваў свае ўражанні ў адным з артыкулаў, датаваным 1927 годам: «Стоўбцы. Памежны пункт. Шыкоўны будынак. Белы, быццам бы з золатам. Як адрозніваецца гэтая станцыя ад нашых брудных станцыек. Думаю, калі так пойдзе далей, Польшча сапраўды разбагацее. [...] У цягніку з Варшавы ў Негарэлае на дзесяць вагонаў (не змяншаю) ехала чалавек сем. Побач з нашым вагонам цягнуўся адзін цалкам пусты мяккі, адзін цалкам пусты жорсткі i побач жорсткі вагон усяго з адным пасажырам. Праўда, гэта ўжо пры пад’ездзе да польска-савецкай дзяржаўнай мяжы (да Стоўбцаў, Коласава, Негарэлага). Верагодна, гэта рэдкасць, але нават для рэдкасці пасажыраў усё ж мала».

Менавіта тут, у Стоўбцах, нарадзіўся i знакаміты «Верш пра савецкі пашпарт», які пазней тpaпіў у савецкія школьныя падручнікі па літаратуры.

Мытны кантроль

Польскія памежнікі праводзілі вельмі пільны агляд усяго, што правозілі пасажыры. Асаблівую ўвагу звярталі на друкаваныя матэрыялы i кнігі. Адзін савецкі інжынер у сярэдзіне 1930-х гадоў так апісваў сваё перасячэнне мяжы: «Наш цягнік падышоў да памежнай станцыі Негарэлае. Пасля беглага агляду багажу на нашай мытні цягнік даехаў да мяжы. Вось i мяжа. Нашы памежнікі, якія правяралі пашпарты, выйшлі. Цягнік паехаў далей. Прыпынак. Першая польская станцыя Стоўбцы. Мы перайшлі ў польскія вагоны. Увайшлі разадзетыя польскія жандары.

Канфедэратка з гербам Польшчы – вялікім аднагаловым медным арлом i вялікім казырком, акаваным меддзю, высокія боты са шпорамі i, канешне, вялікая кабура з пісталетам.

Адзін з жандараў папpacіў адкрыць чамадан, у якім у мяне ляжала змена бялізны, начныя туфлі, загорнутыя ў газету, i томік вершаў Пушкіна, які я набыў на вакзале ў Негарэлым. Жандар узяў кнігу Пушкіна i сказаў на рускай мове:

–   Кнігу я канфіскую. Правоз камуністычнай літаратуры ў Польшчу забаронены!

– Якая ж гэта камуністычная літаратура? Гэта ж вершы. А Пушкін памёр у 1837 годзе. Глядзіце, на вокладцы стаіць: 1799 – 1837, – запярэчыў я.

– Гэта маглі надрукаваць дзеля маскіроўкі, – такім быў адказ, i мой томік застаўся ў жандара».

На савецкім баку дагляд быў не менш дэталёвым. Вось як апісваў гэтую працэдуру венгерскі пісьменнік Дзюла Ёйш: «Паварочваюся назад – туды, дзе засталася Еўропа. «Камунізм змяце межы паміж краінамі!» – абвяшчае надпіс па гэты бок брамы. Я прымушаю сябе да спакою i ва ўсеагульнай мітусні складваю ўзятыя ў дарогу кнігі [...]. У гэты момант у купэ ўваходзіць грамадзянін. Невысокі, белатвары малады салдат, які ветліва просіць прад’явіць пашпарты. [...] Уздоўж шырокага драўлянага перона станцыі Негарэлае стаялі восем салдатаў без зброі. Невялікім рэвальверам быў узброены толькі ix камандзір; у брыджах i ботах да каленяў, у рамянях i партупеі, з рудымі кучарамі, якія выбіваюцца з-пад шапкі, i вялікім носам. Ён yciм сваім выглядам як бы наглядна дае зразумець прыезджым, што савецкія людзі не прызнаюць расавых адрозненняў. Каля салдатаў насільшчыкі ў белых фартухах; са спрытам, уласцівым людзям гэтай прафесіі ва ўcix краях свету, яны кідаюцца да пасажыраў. Нам трэба будзе перасесці, польскім вагонам далей дарогі няма. Па іншы бок платформы пачынаюцца рускія рэйкі.

Праз мяжу

На пачатку 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі дзейнічалі бальшавіцкія партызанскія атрады на чале з кадравымі разведчыкамі. Адзін з ix, Станіслаў Ваўпшасаў, разам са сваімі байцамі ў жніўні 1924 года падрыхтаваў i ажыццявіў напад на Стоўбцы. Яго мэтай было вызваленне першага сакратара Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Паўла Корчыка (Юзафа Лагіновіча) i іншых членаў КПЗБ. Напад быў удалым, аднак польскія ўлады затрымалі некалькі чалавек, якія на допыце прызналіся, што прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Мінску. Менавіта гэтая акцыя прымусіла польскія ўлады стварыць Корпус аховы памежжа, які да верасня 1939 года нёс службу на лініі савецка-польскай мяжы, у тым ліку i ў Стоўбцах.

У сакавіку 1925 года падчас абмену палітычнымі зняволенымі ў Коласаве супрацоўнік польскай паліцыі Юзаф Мурашка застрэліў двух бальшавіцкіх агентаў. За гэта яго прыгаварылі да некалькіх гадоў турмы. У верасні 1933 года там жа адбыўся абмен Браніслава Тарашкевіча на Францішка Аляхновіча.

Вясной 1938 года савецкі ўрад вырашыў зачыніць касцёл Святой Кацярыны Александрыйскай у Ленінградзе i прапанаваў польскаму ўраду забраць астанкі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага на Радзіму. Палякі пагадзіліся. Вось як гэтыя падзеі ўзгадваў адзін з удзельнікаў, кіраўнік савецкага аддзела польскага МЗС Станіслау Забела: «Было адзначана, што астанкі караля былі моцна пашкоджаны пастаяннай вільгаццю [...]. Усё сабранае было перавезена на чыгуначны вакзал, змешчана ў драўляную скрыню пад пячаткай. Да польскай мяжы патаемны груз суправаджаў консул Польшчы ў Ленінградзе. На трэці дзень пасля эксгумацыі каралеўскіх парэшткаў, 9 ліпеня, вагон, прычэплены да пасажырскага цягніка, прыбыў на мяжу ў Стоўбцах. Маскоўскія чыгуначнікі перадалі польскім калегам накладную з надпісам: «Польшча» i тлумачэннем: «Астанкі».

Польскія ўлады разумелі, што Стоўбцы – сапраўдныя вароты ў Еўропу. Таму тут былі пабудаваны новы чыгуначны вакзал, дамы для чыгуначнікаў.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>