Дзіцячы праменьчык

Вельмі рады новай сустрэчы каля ёлкі-прыгажуні. Яна ж асаблівая, праменеўская. І дзеткі цудоўныя. Дзякуй, што завіталі да нас. І вас, бацькі, пахвалім. Даслалі фотаздымкі вашых дзяцей, унукаў і ўнучак. Усе чытачы палюбуюцца. А ў вашай сям’і застанецца добрая памяць. Паглядзім праз гады: якія ж былі мілыя, непасрэдныя дзеці.

Шмат раскажуць фотапартрэты, дабавіць да адметных вобразаў нейкія рысы вершык. Расказваць каля ёлачкі, вядома, будзеце свае вершы, якія вывучылі. Падарунак ад Дзеда Мароза за гэта атрымаеце. Падарункам няхай будзе і гэты нумар газеты. Не сумняваемся, дарагія бацькі, што вы падпісаліся на «Прамень». І давайце разам з вамі ладзіць выпускі «Дзіцячага Праменьчыка» не толькі на Новы год, а і на іншыя святы. Смялей прысылайце, прыносьце ў рэдакцыю фота вашых любімых, прыгожых, вясёлых, дасціпных. Пажадана і дзіцячыя вершыкі, замалёўкі, пацешкі. Нездарма кажуць: светла ў хаце, калі радасныя дзеці і маці. Няхай жа часцей свеціць «Дзіцячы праменьчык!»

яна

Яна КЛІМКО:

- Матыльком кружуся летам,

Гуляю няспешна я.

А на Новы год між дзетак -

Каралева снежная.

Я спяю вам песеньку,

Станцую цыганачку,

Каб сказалі весела:

«Малайчына, Яначка!»

маша

Маша ЖДАНОВІЧ:

- У мяне ёсць чароўны бот -

Чаравік паважны.

Якім будзе Новы год,

Даверліва раскажа.

Шэпча мне ён:

«Пойдзе снег,

Летам — многа кветак.

І ля ёлкі будзе смех

Радасны ўсіх дзетак».

соня

Марыя і Софія ЯЎСЕЙЧЫК:

- Мы Снягуркамі стаць хочам,

Хоць не разам, па чарзе.

На баль нас навагодняй ноччу

Чараўнік хай прывязе.

Ну а там, у карагодзе,

Шмат забаў і шмат прыгод.

Дык хутчэй хай надыходзіць

Гэты добры Новы год!

паша

Павел і Максім ТУЗАВЫ:

- Мы не любім так гуляць,

А мы хочам будаваць,

Каб і з нашай працы

Выраслі палацы.

Нават скажам усур’ёз:

«Няхай у замку Дзед Мароз

Падарункі складвае,

Цэлы год усіх радуе».

кіра

Кіра КУБРЫНА:

- Лепш за ўсё  люблю спяваць,

Шчырай песняй чараваць,

І станцую танец -

Радасна ўсім стане.

Вось мне яшчэ гадок,

А дабавіцца гадок -

Буду я хадзіць у садок,

А пасля — у школу

З песняю вясёлай.

мікіта

Мікіта ЖДАНОВІЧ:

- Хлопчык, значыць, я — мужчына.

Будзе у мяне машына.

А пакуль — веласіпед,

З ім аб’еду цэлы свет.

Хоць у думках, хоць у сне,

Не дагоніце мяне.

Набяру я хуткі ход,

Зведаю сур’ёзна

Якім будзе Новы год

У краінах розных.

уля

Ульяна і Альбіна ПРЫГОДСКІЯ:

- Устаём мы ранкам,

Альбінка і Ульянка.

Гуляем без супынку,

Ульянка і Альбінка.

А ля ёлкі ўсур’ёз

Няхай скажа Дзед Мароз:

«Якія вы прыгожыя!»

Нездарма ж Прыгодскія.

РУБРЫКІ

One Response to Дзіцячы праменьчык

  1. Супер!

    admin
    Январь 3, 2014 at 5:56 дп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>