У колерах шчасця

0107a

У мінулыя выхадныя ўпершыню Стоўбцы святкавалі Дзень горада. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта на падставе даследаванняў гісторыкаў днём заснавання горада зацверджана 20 чэрвеня.

Ва ўрачыстасць зліліся дзве падзеі – Дзень горада і Дзень моладзі. Маштабная праграма свята была разлічана на два дні – суботу і нядзелю. Аднак у суботу дажджлівае надвор’е ўнесла свае карэкціроўкі, і не ўдалося ажыццявіць усе запланаваныя праекты пад адкрытым небам.

Адкрыццём свята паслужыла прэзентацыя выстаўкі-панарамы «Стоўбцы пяці стагоддзяў» у раённай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Прэзентацыю выстаўкі зрабілі гісторык Міхась Міхно і краязнаўца Людміла Назаранка. Страшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Белая Русь», намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль уручыла грамату і грашовую прэмію пераможцы абласнога этапу конкурсу работ маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» вучаніцы СШ № 3 Кацярыне Ліхачэўскай.

Танцпляцоўка «Вербачка» ў парку «Дружба народаў» і пляцоўка на стадыёне «Юнацтва» былі прадастаўлены для выступленняў артыстаў. У ліку іх былі калектыў мастацкай самадзейнасці з Уздзенскага раёна і прафесійныя артысты тэатра песні Ірыны Дарафеевай.

Затое на другі дзень стаўбчане і госці горада спаўна маглі адчуць радасць свята. Надвор’е спрыяла таму, каб ажыццявіць усё задуманае. У нядзелю прайшлі шматлікія мерапрыемствы як на стадыёне «Юнацтва», так і на танцпляцоўцы «Вербачка». Стаўбчане маглі прыйсці сем’ямі, і прадстаўнікам усіх пакаленняў прадаставілася магчымасць цікава і змястоўна правесці час.

Дзятва атрымала шмат радасці, паўдзельнічаўшы ў фестывалі фарбаў. Сапраўдным падарункам для моладзі стала выступленне іх любімай групы BYCITI. Яркім завяршэннем гэтых двух святочных дзён у нашым горадзе з’явілася неонавае шоу артыстаў сталічнага тэатра «Элементаль».

Арганізатары ўрачыстасці пастараліся даць шматлікім мерапрыемствам светлыя і пазітыўныя назвы, як «Горад шчасця». І гэта сугучна з адметным статусам Стоўбцаў у сусветным спісе як горада Міру.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКОі Анастасіі ВІСЛАЎСКАЙ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>