У малюнках – фарбы роднай зямлі

0107с

У Чэрвені 18-ы раз прайшоў абласны конкурс-пленэр юных мастакоў. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 630-годдзю горада Чэрвеня.

Чатырохдзённая праграма ўключала выезды на ўлонне прыроды. З мальбертамі юныя ўдзельнікі пленэра малявалі ў ваколіцах Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, што даставіла ім вялікае задавальненне. Работы атрымаліся падкрэслена індывідуальныя, нечаканыя ў асабістым бачанні фарбаў роднага краю мастакамі.

Арганізатары прадумалі для дзяцей і пазнавальныя экскурсіі. Вельмі спадабалася ўсім наведванне музея драўляных лыжак у Беразіно і краязнаўчага музея ў Чэрвені.

Для юных мастакоў была арганізавана творчая сустрэча з членамі журы, вядомымі мастакамі Беларусі Леанідам Гоманавым і Леанідам Хобатавым, мастацтвазнаўцам Наталляй Шаранговіч.

Наш раён на гэтым прэстыжным пленэры прадстаўляла вучаніца мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Анастасія Маскаленчык (педагог І. Зянько). Работы Анастасіі атрымалі высокую ацэнку журы, яна ўзнагароджана лаўрэацкім дыпломам ІІ ступені.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>