Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

«СПАДЧЫНА» ЗАЦІКАВІЛА І ГАСЦЕЙ

Работа школьнага музея – гэта бесперапынны працэс. Нам вельмі прыемна, што музей «Спадчына» ўстановы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» прымаў шаноўных гасцей з Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскага. Прыемна зазначыць, што дэлегацыя была накіравана ва ўстанову адукацыі па рэкамендацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Экскурсаводы зрабілі цікавы агляд па залах музея. Асабліва гасцей зацікавіла экалагічная экспазіцыя «Любіць прыроду – любіць Радзіму». Хрысціна Бабровіч спынілася на дзейнасці праекта «Зямля бацькоў – зямля святая», мэта якога – вывучэнне прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчыны Стаўбцоўшчыны, роднай Беларусі.

Госці з Віцебшчыны шчыра захапляліся краявідамі роднага кута Якуба Коласа. Адзначалі, што да 135-годдзя з дня нараджэння народнага песняра і да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на Стаўбцоўшчыне відавочныя выдатныя прыклады захавання неацэннай спадчыны.

Адбылася цікавая размова, падчас якой кандыдат біялагічных навук М. Д. Чаркас рассказаў пра арганізацыю экалагічнага навучання і выхавання ў Шаркаўшчынскім раёне. Нас зацікавілі экалагічныя праекты, якія рэалізуюцца на Віцебшчыне. Прыемным для нас было запрашэнне наведаць фестываль «Яблычны Спас», які праводзіцца ў іх штогод 19 жніўня. Шаноўныя госці пакінулі для краязнаўчага музея «Спадчына» плакаты, буклеты, кнігі.

Мы заўсёды рады прымаць гасцей у нашым музеі. З задавальненнем экскурсаводы правялі аглядавую экскурсію для вучняў Засульскай сярэдняй школы і Мірскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна. Запрашаем усіх жадаючых наведаць наш музей «Спадчына».

Наталля ВАЛЕНТА,кіраўнік музея «Спадчына»

 

ВОБРАЗЫ РОДНАГА КРАЮ

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» зрабіла выдатны падарунак педагогам, навучэнцам і ўсім аматарам кнігі. «Вобразы мілыя роднага краю…» – такая назва зборніка, дзе змешчаны вершы Якуба Коласа, паэма «Новая зямля», а таксама ўспаміны пра народнага песняра.

Жывы Колас паўстае са згадак яго сыноў Данілы і Міхася Міцкевічаў, а таксама Янкі Маўра, Міколы Аўрамчыка, Алены Васілевіч, Заіра Азгура, іншых літаратараў, мастакоў, творцаў, многіх, хто яго ведаў. Нават знешне нязначныя дэталі з успамінаў дазваляюць уявіць класіка як чалавека з прысутнымі яму рысамі характару, ярчэй увасобіць вобраз песняра, які на вякі праславіў родны кут.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>