Служыць айчыне

107j

У 2017 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы будзе прызвана да 100 афіцэраў запасу, паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У асноўным гэта будуць мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву. Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады ў адпаведнасці з іх ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі.

Герой сённяшняй публікацыі служыць ва Узброеных Сілах па прызыве. Да арміі Вацлаў Валадзько закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці інжынер па радыёэлектроніцы. Пасля заканчэння ВНУ яму было прысвоена званне лейтэнанта запасу.

Працаваў Вацлаў у Стаўбцоўскіх электрычных сетках філіяла РУП «Мінскэнерга». Мінулым летам Вацлаў Валадзько атрымаў павестку з ваеннага камісарыята аб прызыве на ваенную службу. Выпала служыць у 56-м асобным палку сувязі, ён камандзір узвода апаратных ушчыльненняў цэнтра каналаўтварэння.

Безумоўна, у першыя дні было нялёгка. На дапамогу прыйшлі афіцэры палка. Зараз служба ідзе лёгка і добра. Вацлаў займаецца работай з асабовым саставам і выконвае прамыя прафесійныя абавязкі – рамантуе са сваім саставам апаратную сувязь, удасканальвае веды сваіх падначаленых. Саслужыўцы паважаюць узводнага Валадзько. Вацлаў займаецца самаадукацыяй, паляпшае веды па грамадзянскай і ваеннай прафесіі, бо абарону Айчыны нельга адкласці на пасля.

Узброеным Сілам патрэбны спецыялісты па асобных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Па рэспубліцы гэта да 100 чалавек. Тэрмін службы афіцэра запасу ўстаноўлены арт. 45 Закона аб воінскім абавязку і воінскай службе і складае 12 месяцаў. Яны атрымліваюць зарплату за службу, ім кампенсуюць расходы па арэндзе жылля, калі яны не будуць забяспечаны жыллём па месцы праходжання службы, а таксама захоўваецца месца працы да прызыву.

Міністэрства абароны адзначае, што за час службы афіцэры запасу замацуюць веды, якія атрымалі за час навучання, і ўзровень прафпадрыхтоўкі мабілізацыйнага рэзерву павысіцца. А прыклад Вацлава Валадзько служыць гэтаму пацвярджэннем.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2017 № 138 і Загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2017 № 681 будуць прызывацца на службу і афіцэры запасу.

Н. ЛЕАНІДАВА

 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>