Палітра радасных эмоцый

107g

Завяршэнне навучальнага года ў мастацкім аддзяленні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў азнаменавала выстава работ вучняў падрыхтоўчага аддзялення – дзяцей ва ўзросце ад 5 да 9 гадоў. Яна прайшла ў раённым Цэнтры культуры. Ужо не першы раз Цэнтр культуры гасцінна прымае пад свой дах выхаванцаў мастацкага аддзялення. А на гэты раз яшчэ і падрыхтаваў для дзяцей і іх бацькоў выдатную займальную праграму. Выдатна зрэжысавала яе Хрысціна Грамыка. А юныя акцёры Кацярына Паняцько ў ролі Мальвіны і Вольга Дземеш у ролі Бураціна сумелі заняць у вясёлых гульнях, конкурсах, віктарынах і дзяцей, і дарослых. Кожная каманда на ватмане вялікіх памераў малявала калектыўную работу на зададзеную тэму, вучні пісалі творчае пісьмо свайму кіраўніку – выкладчыцы Ірэне Зянько. Гэты нядзельны дзень усіх аб’яднаў, бацькі не толькі ўбачылі, чаго дасягнулі іх дзеці ў мастацтве, але і разам з імі выдатна правялі час.

–             Гэтая выстава, – расказвае яе арганізатар педагог мастацкага аддзялення Ірэна Зянько, – у рамках нашага юбілейнага праекта. У наступным годзе мастацкае аддзяленне будзе адзначаць 20-годдзе. Нас радуе, што склалася цеснае супрацоўніцтва з раённым Цэнтрам культуры. Мы адчуваем арганізацыйную падтрымку нашых ініцыятыў дырэктарам Алай Сушч, якая вельмі зацікаўлена рэагуе на ўсе творчыя праекты і дапамагае іх ажыццявіць талентам і ўменнямі работнікаў культуры. Нядаўна тут у фае працавала выстава работ нашых вучняў 1-7 класаў. А сёння вось – прэзентацыя малюнкаў самых маленькіх выхаванцаў з пасвячэннем у мастакі. Аб гэтай падзеі ім будуць напамінаць медалі з палітрай, якія мы для іх падрыхтавалі. У юбілейны для аддзялення год у нас запланаваны і іншыя мастацкія выставы, дзе наведвальнікі ўбачаць, чаго дасягнулі дзеці ў сваёй творчасці, як яны развіваюць свае задаткі і дасягаюць значных поспехаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Андрэя ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>