Надвор’е не падвяло

1rochs

4 ліпеня дзякуючы цёпламу надвор’ю, якое ўсталявалася з раніцы, у дзіцячых аздараўленчых лагерах «Нёман», імя Я. М. Чайкі і «Церамок» прайшлі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню».  Супрацоўнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі дзецям аб тым, як паводзіць сябе пры навальніцы, моцным ветры і на вадаёмах.  Пасля прафілактычнай гутаркі прайшла вучэбная эвакуацыя дзяцей.  З дапамогай дыматворнай у станоўкі ўмовы трэніроўкі былі набліжаны да рэальных.  Далей выхаванцаў лагера чакала займальная дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і пажарна-тэхнічнага ўзбраення.  Ратавальнікі паказалі на практыцы, як працуе ствол СВП, ГПС-600, пер а кры ўны ствол «Б» і лафетны ствол.  З новымі эмоцыямі і ведамі бяспекі жыццядзейнасці дзеці развіталіся з супрацоўнікамі РАНС толькі для таго, каб неўзабаве убачыцца зноў.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>