Сутыкненне ля Дзераўной

Днём 30-га чэрвеня на скрыжаванні аўтадарогі Р54 і пад’езда з гэтай аўтадарогі да Дзераўной адбылося сутыкненне двух легкавых аўтамабіляў, у якім пацярпелі адразу пяцёра чалавек. Сярод пацярпелых – дзяўчынка 2015 года нараджэння, якую перавозілі без дзіцячага ўтрымліваючага аўтакрэсла.

Пацярпелі абодва вадзіцелі і іх пасажыры (усе яны – жыхары нашага раёна), якія з месца здарэння былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне. Іх аўтамабілі, «Фольксваген-гольф» і «Сітраэн-ксанцыя», атрымалі сур’ёзныя механічныя пашкоджанні.  

– Па згаданым дарожна-транспартным здарэнні вядзецца праверка, – зазначае начальнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Дзмітрый Воранаў. – Для ўстанаўлення прычыны здарэння вырашаецца пытанне аб прызначэнні шэрагу экспертыз. Папярэдне можна сказаць, што абодва вадзіцелі знаходзіліся ў цвярозым стане. Рэагаваннем на гэтае ДТЗ стане правядзенне на скрыжаванні інжынерных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі дарожнага руху, у прыватнасці ўстаноўка штучных няроўнасцяў.  

Якія яшчэ высновы? Паводле інфармацыі аддзела ДАІ, за месяц да аварыі вадзіцель аўтамабіля «Сітраэн-ксанцыя» быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за перавозку дзіцяці без дзіцячага ўтрымліваючага аўтакрэсла, а вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-гольф» у кастрычніку мінулага года за ўчыненне ДТЗ быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання, якое аднавіў у сакавіку 2017 года.

Прымаючы гэта да ўвагі, нагадваем усім вадзіцелям аб няўхільным выкананні патрабаванняў Правіл дарожнага руху аб перавозцы дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых аўтакрэслах, асаблівай уважлівасці пры выездзе з другарадных дарог, вадзіцельскай дысцыпліне і культуры. Важна прытрымлівацца хуткаснага рэжыму, не дапускаць ліхацтва і выбіраць бяспечную хуткасць руху, што дазволіць пазбегнуць аварыйных дарожных сітуацый.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>