Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

Filed under: Нумары,Тема недели |

26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 5-9 ліпеня працавала ў Мінску. Яна была прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Парадак дня сесіі складваецца з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. На сесію прыбылі больш за 600 гасцей з амаль 60 дзяржаў – удзельніц АБСЕ і партнёраў АБСЕ. У адкрыцці сесіі прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які выступіў на пленарным пасяджэнні.

Паводле слоў кіраўніка нашай дзяржавы, відавочна неабходнасць абнаўлення агульнаеўрапейскага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва. «Пры гэтым трэба ўлічыць вялікі пазітыўны вопыт Хельсінкскага працэсу 70-х гадоў, які сведчыць, што дзейнічаць трэба на апярэджанне, а не прымаць рашэнні постфактум. Усё гэта вымушае гаварыць аб актуальнасці ідэі запуску новага Хельсінкскага працэсу. Гэта значыць шырокага дыялогу, накіраванага на пераадоленне існуючых супярэчнасцей ва ўзаемаадносінах паміж дзяржавамі на нашай агульнай прасторы – у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам беларускага вопыту, і калі гэта будзе неабходна, Беларусь гатова стаць стартавай пляцоўкай для пачатку гэтага працэсу.

«Беларусь выступае за пабудову справядлівай, прадказальнай і надзейнай гандлёва-эканамічнай архітэктуры ў Еўропе і ў цэлым на еўра-атлантычнай прасторы», – заявіў Прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь заўсёды была прыкладам міралюбнасці і талерантнасці. Сёння краіна ўсё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, і гэты фактар будзе толькі ўзрастаць, упэўнены Прэзідэнт.

«Мінск стаў прызнанай перагаворнай пляцоўкай і па ўрэгуляванні крызісу ў нашай суседкі, нашай брацкай Украіне. Мы цалкам падтрымліваем дзейнасць трохбаковай кантактнай групы і спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне. Мы і далей будзем рабіць усё неабходнае, каб у гэтай дзяржаве настаў мір», – запэўніў беларускі лідар.

Старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Крысцін Мутанен спадзяецца на аднаўленне мастоў даверу на 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску. Аб гэтым спікер заявіла на ўрачыстым адкрыцці сесіі. Яна ўпэўнена, што работа па ажыўленні і ўмацаванні даверу і супрацоўніцтва паміж краінамі АБСЕ – адзіны шлях наперад. Спікер выказала надзею, што сесія, якая праходзіць у гэтыя дні ў беларускай сталіцы, будзе садзейнічаць устанаўленню міру і працвітання. Спікер падзякавала беларускаму боку за высокі ўзровень арганізацыі сесіі і цёплы прыём.

ПА АБСЕ на заключным пасяджэнні 26-й летняй сесіі ў беларускай сталіцы прыняла Мінскую дэкларацыю. У аснову дэкларацыі пакладзены рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій. У дакуменце сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы, што ўзнікаюць.                                                   БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>