Спадчына

Filed under: Культура,Нумары |

1207a

ВЯСЁЛКА НАД КУПАЛЛЕМ

Абрадавыя купальскія песні гучалі на Купалле ў Новым Свержані.

Па добрай традыцыі Купалле для новасвяржан зладзілі артысты мясцовага Дома культуры. Спяваў фальклорны гурт «Дзянніца», выступалі салісты і народны хор народнай песні «Панямонь». Дзвюм артысткам, Валянціне Камёнка і Валянціне Крыт, якія акурат нарадзіліся на Купалле, былі падараваны купальскія букеты на шчасце. Дзеці танцавалі і вадзілі карагод купальскіх кветак.

Ад Дома культуры святочная працэсія з купальскімі вянкамі накіравалася да Нёмана. У гэты час над ракой, нібыта па заказе, заззяла яркая дуга вясёлкі. Яна глядзелася ў Нёман, як у люстэрка. Дзяўчаты спусцілі на ваду вянкі, загадалі патаемныя жаданні… Паплыў у падарожжа і сімвалічны вянок дружбы. Спрадвеку тутэйшыя людзі думалі аб міры, клапаціліся пра міжканфесійную і інтэрнацыянальную згоду, марылі заставацца годнымі сваіх продкаў. Сярод іх нямала сустрэнеш тых, у каго рускія, украінскія, польскія, літоўскія і іншыя карані.  

Народ доўга весяліўся ля распаленага вогнішча, не хацеў разыходзіцца. Святочная праграма завяршылася маладзёжнай дыскатэкай.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

СЯРОД ТВОРЧЫХ СЕМ’ЯЎ

Пяты раз Слонім сабраў творчыя сем’і з усёй Беларусі на Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». Фестываль мае мэтаю згуртаваць творчыя сем’і, папулярызаваць традыцыі аматарскай мастацкай творчасці.

У конкурснай праграме прыняла ўдзел і наша стаўбцоўская сям’я Часлава і Аліны Халявінскіх з унукам Мацвеем Ганчаронкам.

Халявінскія паехалі на фестываль з багатым багажом – мастацкімі вырабамі з саломкі, карзінамі з сасновай драніцы і лялькамі. Мацвей павёз уласны творчы скарб – вырабы з керамікі, распісаныя яйкі і жывапіс. Сям’я Халявінскіх выдатна прадставіла сваю творчасць і заслужана атрымала лаўрэацкі дыплом І ступені і падарунак – мікрахвалевую печ.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>