Жніво-2017

СТРАТЫ – ДА МІНІМУМУ

Завяршаецца прыёмка гатоўнасці збожжаўборачных камбайнаў да жніва, якое пачнецца на наступным тыдні. Члены створанай у райсельгасхарчы камісіі адзначаюць, што працаўнікі і спецыялісты ўсіх гаспадарак адказна падышлі да тэхагляду і надзейна адрамантавалі машыны. Лепш за іншых пастараліся ў гэтым плане рамонтнікі ААТ «Вішнявецкі-агра»,»Жацерава», «Рубяжэвічы» і «Каганец», дзе ўсе работы былі выкананы своечасова і якасна.

Галоўная задача, пастаўленая перад аграрыямі, – звесці да мініму страты збожжа падчас жніва, а гэта значыць, надзейна ўшчыльніць усе тыя рабочыя органы камбайнаў, адкуль магчыма яго прасыпанне. Толькі пасля поўнага абследавання машыны атрымаюць допуск да работы «Д-2017″. Асаблівая ўвага ўдзяляецца стварэнню камфортных умоў працы для занятых на жніве. Камбайны неабходна ўкамлектаваць медыцынскімі аптэчкамі, вогнетушыцелямі, заправіць кандыцыянеры. Людзі, якія на іх працуюць, абавязкова павінны быць забяспечаны спецадзеннем і мінеральнай вадой.

 

НА ДАПАМОГУ ХЛЕБАРОБАМ

Як і ў мінулыя гады, з мэтай аказання дапамогі сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю з арганізацый раёна ў гаспадаркі камандзіраваны людзі і выдзелена тэхніка. Вопыт паказвае, што гараджане даволі адказна ставяцца да выканання даручаных ім работ, што садзейнічае хутчэйшаму выкананню даведзеных гаспадаркам заданняў. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама ў жніве прымуць удзел звыш 30 чалавек. Акрамя вадзіцеляў і механізатараў, якіх задзейнічаюць на перавозцы збожжа, людзі будуць працаваць на збожжатаках. Толькі ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» накіравана пяць адзінак тэхнікі. Як і раней, істотную дапамогу акажа свайму падшэфнаму таварыству ААТ «ТБЗ «Нёман».

 

ПЕРАД УБОРКАЙ УРАДЖАЮ

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з раённым камітэтам БРСМ абмеркавала пытанні правядзення абласной акцыі «Маладая Міншчына – за ўраджай».

Перад уборачнай кампаніяй прафсаюзы і лідары маладзёжнага руху намецілі сумесныя мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне бяспечных і належных сацыяльна-бытавых умоў уборачных работ, захаванне нормаў і правілаў аховы працы. Запланавана правядзенне культурна-масавых выязных акцый для ўшаноўвання ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, перадавікоў жніва.

 

ПРАЦЭС НЕ СПЫНІЎСЯ

Усё часцей даюць аб сабе ведаць прыродныя катаклізмы. І ў сёлетнім ліпені пасля непрацяглай гарачыні перад пахаладаннем насоўваюцца навальнічныя хмары.

Трывожны сігнал паступіў у РЭС з Вялікіх Навікоў. Там спынілася падача электраэнергіі. Прычынай стала падзенне на лінію электраперадачы адламанай ад парыву ветру галіны дрэва. Адбылося кароткае замыканне, і на падстанцыі спрацавала ахова. Энергетыкі аператыўна ўхілілі пашкоджанне. А вытворчы працэс на жывёлагадоўчых фермах не спыняўся: у гэты час электрычны ток паступаў ад генератараў, устаноўленых у памяшканнях.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>