Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэістравана па раёне восем шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі дзесяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Стафанія Міхайлава, Арцём Панасюк, Валерыя Бохан, Марк Папоў, Максім Аноп, Багдан Бондар, Аліса Кухарчык, Данііл Матусевіч, Лізавета Дзель і Валерыя Віленчыц.

Зямны шлях закончыўся для сямі жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна.

Міліцыяй зарэгістравана 111 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 14 крымінальных спраў, у дзесяці з іх устаноўлены падазроныя. У перыяд з 2 па 8 ліпеня ў двары дома ў Кнотаўшчыне было ўчынена забойства: невядомы з мэтай супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця нанёс вяскоўцу цялесныя пашкоджанні, ад якіх той памёр на месцы здарэння, а пасля скінуў яго ў калодзеж. Непадалёку ад вадаёма на хутары Сінява хуліганы пашкодзілі тры аўтамабілі, а таксама збілі грамадзяніна. Зафіксаваны тры крадзяжы з аўтамабіляў, што былі прыпаркаваны на ноч на вуліцах Дружнай, Садовай і Будаўнікоў у Стоўбцах. Ва ўсіх выпадках злодзей разбіў аконнае шкло і забраў з салона пакінутыя рэчы.

Пракуратурай раёна праведзены маніторынг арганізацый і прадпрыемстваў па пытаннях выканання патрабаванняў Дырэктывы № 1, у ходзе якога ўстаноўлены парушэнні правіл аховы працы ў дзейнасці КУП «Стаўбцоўскі РБУ» на будаўнічым аб’екце «Бягучы рамонт ГРП № 8 у в. Яблынаўка Стаўбцоўскага раёна». Дырэктару РБУ вынесена прадпісанне, па выніках разгляду якога парушэнні ўхілены і тры вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд прыгаварыў да двух гадоў выпраўленчых работ з утрыманнем 15 працэнтаў заробку адну з работніц сельгаспрадпрыемства раёна, якая, будучы брыгадзірам МТФ, уносіла заведама фальшывыя звесткі ў дакументы, чым меркавала ўтаіць падзеж жывёлы. На два месяцы арыштаваны 47-гадовая стаўбчанка і яе 42-гадовы хаўруснік, якія паўторна ўчынілі крадзеж з кватэры.

ДАІ выявіла 187 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і 13 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 22 недысцыплінаваныя пешаходы. У іх ніхто не пацярпеў. З 14 па 17 ліпеня на дарогах праходзіць прафілактычная акцыя «Цвярозы вадзіцель».

«Хуткая» атрымала 167 выклікаў, 13 з іх было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>