«Жавароначкі» на польскім фестывалі

Filed under: Культура,Нумары |

Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар паспяхова выступіў на VІІІ Міжнародным фальклорным фестывалі FolkoweINSPIRACJE.

Фальклоны фестываль міжнароднай творчасці ў польскім горадзе Лодзь сабраў 400 удзельнікаў з 15 краін. Беларусь прадстаўлялі два калектывы з Мінску і «Жавароначкі» са Стоўбцаў.

У межах гэтага фестывалю дзіцячы ансамбль «Жавароначкі» выступаў у конкурсе «Залатая лодка-2017″ у намінацыі вакал. Конкурсную праграму прадставіў не толькі калектыў, за ўзнагароды пазмагаліся і пяць салістаў. Выступаць дзецям давялося на вялікай сцэне, перад шматлюднай аўдыторыяй. Фестываль быў арганізаваны з прадастаўленнем разнастайнай забаўляльнай праграмы, таму да сцэны сцяклася вялікая колькасць гледачоў. Нашы юныя артысты змаглі справіцца з хваляваннем, выдатна выканаць свае конкурсныя песні. Выступленне «Жавароначак» адзначана лаўрэацкім дыпломам «Сярэбраная лодка». Узнагароды такой жа вартасці атрымалі салісты Мілана Бондарава ў сярэдняй групе і Марыя Яўсейчык у малодшай групе. Журы дало высокую адзнаку стылю выканання фальклорных твораў – стаўбцоўскія салісты былі адзіныя на фестывалі, хто выконваў праграму а капэла – без музычнага суправаджэння. Ансамбль спяваў пад акампанемент інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам баяніста Ягоры Дырды. У складзе ансамбля былі цымбалістка Анастасія Бар’ясь, скрыпачка Таццяна Кот і бас-гітарыст Артур Лапкоўскі. Жывая музыка і яркае выкананне песенных твораў удзельнікамі ансамбля выклікала вельмі прыязную ацэнку выступлення як журы, так і гледачоў. Салісты Кацярына Васілеўская і Яўген Кульша атрымалі ўзнагароды сімпатыі журы. Сертыфікатамі за высокае выканальніцкае майстэрства былі ўзнагароджаны кіраўнік ансамбля «Жавароначкі» Людміла Канаплянікава-Доўнар і ўсе чатыры ўдзельнікі інструментальнага ансамбля.

Фестываль запомніўся не толькі ўдзелам у конкурсе. Ансамбль «Жавароначкі» і салісты Мілана Бондарава, Марыя Яўсейчык атрымалі запрашэнне выступіць на гала-канцэрце, што было ганарова.

Дзеці і педагогі прынялі ўдзел у Дні культуры Грузіі, Расіі і Беларусі. Усе дэманстравалі свае візітныя карткі – танцы, песні, невялікія пастаноўкі. Прадстаўнікі кожнай краіны аб’ядналіся ў каманду, малявалі сваё палатно – калектыўную творчую работу. Моладзь праявіла крэатыўнасць і ўнікальнасць і ў іншых інтэрактывах. Панавала святочная, радасная атмасфера.

Незабыўным было шэсце ўдзельнікаў фестывалю ў сцэнічных касцюмах па галоўнай вуліцы Лодзі – Петркоўскай, якую можна ўявіць сабе як горад майстроў і творцаў.

Дзяцей уразілі арганізаваныя для іх экскурсіі і сама атмасфера свята. Фестываль даў ім магчымасць не толькі паказаць свае таленты, але і выдатна адпачыць за мяжою.          

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>