Не выходзьце без пакупкі

55h

Вікторыя Соза– прадстаўнік прадаўцоў райспажыўтаварыства ў статусе маладых спецыялістаў. Яна вучылася па накіраванні ад спажывецкай кааперацыі і пасля заканчэння Мінскага гандлёвага каледжа вярнулася працаваць у свой раён. Больш таго, нават у свой населены пункт – у аграгарадок Дзераўная.

Вікторыя Соза падмяніла водпуск у мясцовым магазіне прамысловых тавараў, дзе ёй прыйшлося працаваць месяц адной. Выдатна справілася з гэтай задачай. А цяпер працуе за прылаўкам у прадуктовым магазіне. Пэўна ж, ёй лягчэй тут: побач два вопытныя прадаўцы, стаж работы якіх складае многія гады. Наталля Пятроўская і Валянціна Явід з любоўю перадаюць маладому спецыялісту вопыт. А Вікторыя ўдзячная ім за настаўніцтва і імкнецца апраўдаць іх давер не толькі стараннасцю на рабочым месцы, але і паслухмянасцю, ветлівымі адносінамі да пакупнікоў. Без іх хіба можна выканаць даведзеныя вытворчыя планы? І які пакупнік выйдзе без пакупкі, азораны вось такой усмешкай?!     

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>