Дбайны механізатар

53c

У механізатара ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Марата Берташа звычайная сялянская біяграфія. Лічы ўвесь працоўны шлях Марата Іванавіча звязаны з таварыствам, у якім ён працуе трынаццаць гадоў. І ўвесь гэты час ён шчыруе на трактары. Падчас пасяўных кампаній, на даручаным яму «Беларус-1221″, заняты на падрыхтоўцы глебы. Ад таго, як дбайна выконваецца гэтая тэхналагічная аперацыя, залежыць і ўраджай.

Зімою механізатар чапляе навясны снегаўборачны адвал і расчышчае дарогі да вытворчых аб’ектаў. Марат Іванавіч заўсёды адказна ставіцца да гэтай работы, бо жывёлаводы своечасова павінны прыехаць да месца працы. Як толькі пачынаецца нарыхтоўка травяных кармоў для грамадскай жывёлы, Марат Берташ перасаджваецца на кормаўборачны камбайн і працуе на ім да самай позняй восені. Дагледжаны гаспадаром «КЗР-10″ спраўна бегае па кармавых палетках. Марату Іванавічу даручана адказная работа – ён здрабняе правяленую зялёную масу на падкормку жывёле, і робіць гэта кожны дзень.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>