Сумленна шчыруюць на фермах

55d

У ААТ «Рочавічы» асаблівай стараннасцю ў працы вылучаюцца Людміла Матусевіч, Таццяна Мароз і Людміла Толсцік (на здымку злева направа). Руплівіцы сёлета былі дэлегаваны кіраўніцтвам гаспадаркі на шосты раённы злёт аператараў машыннага даення, які прайшоў у красавіку ў ААТ «Агранёманскі». Людміла Канстанцінаўна і Таццяна Канстанцінаўна – родныя сёстры. Абедзьве мясцовыя, родам з Кунашоў. Уладкаваліся на работу ў таварыства практычна адначасова. Бесперапынны працоўны стаж кожнай налічвае ў жывёлагадоўчай галіне звыш дваццаці двух гадоў. За працяглы час набылі багаты вопыт у сваёй прафесіі. Шчыруюць жанчыны на розных фермах, але работу робяць адну і выконваюць даручаную справу добрасумленна. Паважаныя ў гаспадарцы людзі і добрыя гаспадыні. Людміла Толсцік прыезджая, два гады працуе на ферме ў Рочавічах. Зарэкамендавала сябе з лепшага боку. Асвоілася і стараецца не адставаць ад вопытных каляжанак. Ніхто не будзе аспрэчваць, што аператарам машыннага даення працаваць нялёгка. Але звыклыя да сялянскай працы, гэтыя жанчыны штодзень ідуць на работу, праводзяць даенне, каб мы з вамі кожны дзень маглі купіць у магазінах малако і малочныя прадукты.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>