Прыемныя моманты незвычайнага кірмашу

55e

Уважлівыяпрахожыя, пэўнаж, заўважыліўжоляўваходуўпарк «Дружбанародаў» таблічкі, якіяапавяшчаюць: «Выўпарку, уякімнекураць». Менавітагэтайпадзеі – адкрыццюўнашымгорадзезоны, свабоднайадкурэння, ібылопрымеркаванамасаваемерапрыемства – Кірмашздароўя.

Над падрыхтоўкай яго папрацавалі многія ведамствы – у першую чаргу, райвыканкам, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы камітэт БРСМ, аддзел па надзвычайных сітуацыях, РАУС, аб’яднанне камунальных службаў, райспажыўтварыства, стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната, раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа. Але львіную долю клопатаў узяла на сябе цэнтральная раённая бальніца, супрацоўнікі якой арганізавалі пункты вымярэння артэрыяльнага ціску, выступленні ўрача-нарколага Сяргея Карэліна і загадчыцы аддзела прафілактыкі Вольгі Бурак па прапагандзе здаровага ладу жыцця, дэгустацыю кіслародных кактэйляў на лячэбных травах Рубяжэвіцкай аптэкі, заняткі па скандынаўскай хадзьбе з урачом-эпідэміёлагам Аляксеем Бондаравым, конкурсы і віктарыны, падрыхтоўку і раздачу інфармацыйных матэрыялаў па прафілактыцы захворванняў пад кіраўніцтвам урача-валеолага Ірыны Пярхальскай і валеолага Алы Шыдлоўскай.

Свята прайшло з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Шэсцеля. Да стаўбчан і ўсіх удзельнікаў кірмаша здароўя звярнулася галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка. Прамоўца зрабіла акцэнт на тым, што здароўе чалавека – гэта фундамент усіх яго поспехаў і дабрабыту. І як важна не дапускаць таго, каб даводзілася лячыць цяжкія захворванні, таму вельмі важна для кожнага імкнуцца ўзяць за норму сваіх паводзін прыслухоўвацца да парад спецыялістаў, вучыцца весці здаровы лад жыцця. Гэтаму і прысвечаны быў кірмаш здароўя, дзе ўдзельнікі свята маглі атрымаць шмат карыснай інфармацыі, паўдзельнічаць у дэгустацыях здаровай прадукцыі, атрымаць прызы ў конкурсах і віктарынах.

Пастаянным удзельнікам многіх святаў з’яўляецца стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната, які шчодра арганізоўвае дэгустацыю сваёй прадукцыі. І ў гэты раз удзельнікі кірмаша маглі пазнаёміцца, які шырокі спектр найменаванняў вітамінных сокаў і іншай прадукцыі з садавіны і гародніны выпускае мясцовае перапрацоўчае прадпрыемства. Спецыяліст па маркетынгу Ілля Крывель адказаў на ўсе пытанні адносна прадукцыі камбіната.

Настрой на кірмашы здароўя стваралі не толькі арганізатары конкурсаў і віктарын, але і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, а таксама выступленне агітбрыгады Дзераўнянскай СШ і вучняў Заямнаўскай СШ з флэшмобам. Цікавасць выклікала выстава малюнкаў па тэме «Я выбіраю здароўе», што падрыхтавалі дзеці, якія адпачываюць цяпер ў аздараўленчых лагерах «Нёман» і імя Я. М. Чайкі.

І для дарослых, і для дзяцей было шмат прыемных момантаў. У парку працавалі традыцыйныя атракцыёны для малых, дарослыя маглі спыніць увагу на выступленнях спецыялістаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, з прыемнасцю паўдзельнічаць у дэгустацыях. Медыцынскія работнікі не толькі вымяралі артэрыяльны ціск, але і прапаноўвалі, каму было патрэбна, прыняць лекавы прэпарат для нармалізацыі стану.

Усе праявілі салідарнасць з галоўным урачом Святланай Глебка, якая выказала прапанову, каб такія добрыя задумы мелі працяг, каб у парку арганізоўваліся цікавыя, карысныя мерапрыемствы, каб ён сапраўды стаў зонай ініцыятыў, добрага настрою і згуртоўваў усіх для прапаганды здаровага ладу жыцця.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>