Нараджэнні і шлюбы на Стаўбцоўшчыне

Filed under: Нумары,Соцыум |

У першым паўгоддзі па Стаўбцоўскім раёне зарэгістравана 202 нараджэнні, што на 19 нараджэнняў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Усяго нарадзілася 97 хлопчыкаў і 105 дзяўчынак. У горадзе Стоўбцы нарадзілася 129 дзетак. Самая высокая нараджальнасць адзначана ў Заямнаўскім, Дзераўнянскім, Старасвержанскім і Мікалаеўшчынскім сельскіх Саветах.

Якія ж імёны давалі нованароджаным бацькі? Сярод мужчынскіх самымі папулярнымі сталі Мацвей, Іван, Кірыл, Арсеній і Арцём. Часта называлі хлопчыкаў такімі імёнамі як Ілья, Данііл, Уладзіслаў. Прыгожыя старадаўнія імёны паступова вяртаюцца ў наш час: Багдан, Глеб, Елісей, Сямён, Ціхан.

Самыя папулярныя для дзяўчынак імёны – Софія, Ганна, Валерыя, Ксенія, Ульяна, Аляксандра. Таксама ў бягучым годзе сталі называць і рэдкімі для беларусаў імёнамі: Эвяліна, Адэль, Ясенія.

30 дзетак нарадзіліся ў жанчын, якія не бралі шлюб.

За гэты перыяд у аддзеле ЗАГС зарэгістравана 90 шлюбаў, 16 – сельвыканкамамі. У аддзеле ЗАГС райвыканкама зарэгістравана 7 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі, сярод якіх трое грамадзян Расійскай Федэрацыі, трое – Украіны, адзін – Казахстана.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын – 31 год, жанчын – 29 гадоў.

Для рэгістрацыі скасавання сямейнага саюза ў аддзел звярнулася 17 сямейных пар, сямі грамадзянам была праведзена рэгістрацыя перамены прозвішча і ўласнага імя.

За паўгоддзе было зарэгістравана 385 смяротных выпадкаў. Сярэдні ўзрост памерлых сярод мужчын – 65 гадоў, сярод жанчын – 78 гадоў.

У 2017 годзе органам ЗАГС спаўняецца 100 гадоў. 15 чэрвеня 2017 года, у рамках святкавання стагоддзя органаў ЗАГС, у аддзеле ЗАГС Стаўбцоўскага райвыканкама віншавалі юбілейную, сотую пару маладажонаў у 2017 годзе. Ганаровымі маладажонамі сталі Павел Радзевіч і Марына Русецкая. Яны атрымалі цёплыя словы пажаданняў у свой адрас ад работнікаў ЗАГС і памятны падарунак ад Стаўбцоўскага райвыканкама.

Н. ЛЕАНІДАВА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>