І прыватны бізнес, і непаўналетнія

Filed under: Нумары,Соцыум |

На Стаўбцоўшчыне, ў рамках дзяржаўнай праграмы «Аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады», надаецца пастаянная ўвага выкананню задач падпраграмы «Ахова працы». Вынік – у бягучым годзе ў раёне не зарэгістравана траўмаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі.

У цэнтры гэтай адказнай работы знаходзіцца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на чале з Наталляй Лапко.

– За апошні час у раёне было арганізавана шэраг семінараў па ахове працы, якія прадаставілі магчымасць пазнаёміцца з многімі вытворчымі аб’ектамі, у тым ліку прыватнага бізнесу, і давесці да вытворцаў патрабаванні з боку ўсіх раённых службаў, органаў дзяржаўнага энергетычнага, пажарнага, санітарнага нагляду, – зазначае Наталля Аляксандраўна. – Вытворцы пасля гэтых сустрэч выказваюцца вельмі станоўча: «Такія семінары – карысныя, патрэбныя, яны паказваюць, да чаго трэба імкнуцца, на каго раўняцца».

Так, у рамках раённага Дня аховы працы, і ў адпаведнасці з планам работы камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, прайшло выязное пасяджэнне і, адначасова, семінар-вучоба на базе ТАА «БорЛесПрам».

Семінар пачаўся з агляду вытворчай тэрыторыі, цэха па перапрацоўцы драўніны, бытавых памяшканняў, размешчаных у вёсцы Ператокі. Убачанае прыемна ўразіла. Відавочна, што дырэкцыяй ТАА «БорЛесПрам» (І. В. Шулякоўскі) выкананы значны аб’ём работ у плане павышэння культуры вытворчасці, добраўпарадкавання тэрыторыі, аснашчэння бытовак неабходным абсталяваннем.

– У 2015 годзе мы праводзілі аналагічны семінар на базе прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства «Лесформінвест», у 2016 годзе – Навасвержанскага лесазавода, – тлумачыць галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віктар Філіповіч і робіць выснову: – Мяняюцца падыходы прадпрыемстваў да пытанняў аховы працы. Яны працуюць над тым, каб стварыць для сваіх работнікаў бяспечныя ўмовы.    

Напярэдадні летняй працоўнай кампаніі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сумесна з зацікаўленымі службамі, правяло раённы семінар-вучобу на такую актуальную тэму, як выкананне працоўнага заканадаўства і ахова працы членаў студэнцкіх атрадаў і непаўналетніх. Удзел у ім прынялі спецыялісты аддзелаў кадраў, бухгалтарскіх і эканамічных службаў тых прадпрыемстваў раёна, дзе плануюць прыцягненне моладзі да сезонных работ.    

У раёне не застаўся без увагі Сусветны дзень аховы працы. Сёлета яго тэму можна акрэсліць як «статыстычная» – «Аптымізацыя збору і выкарыстання дадзеных па ахове працы». Удзельнікі нарады абмеркавалі яе на аснове канкрэтных прыкладаў, сабраўшыся ў актавай зале фізкультурна-аздараўленчага комплекса. А папярэдне адбылося не менш важнае мерапрыемства – аглядавая экскурсія па ФАКу, з якім, дарэчы, большасць прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзных камітэтаў раёна заключыла дагавор з мэтай аказання паслуг па аздараўленні сваіх работнікаў, прывіцця ім здаровага ладу жыцця.

У гэтым годзе, акрамя таго, у рамках названай дзяржаўнай праграмы нашы спецыялісты актыўна атрымлівалі веды па пытаннях аховы працы і па-за межамі раёна. Да прыкладу, спецыялісты па ахове працы сельскагаспадарчых, прамысловых і іншых прадпрыемстваў пабывалі на семінары па тэме стварэння бяспечных умоў працы на вытворчасці, арганізаваным рэспубліканскім фондам «Праца і здароўе», спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў – на рэгіянальным семінары ў Клецку на тэму «Бяспечная праца – залог пасяўной і ўборачнай кампаній 2017 года».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>