Сусветны дзень барацьбы з гепатытам

Filed under: Медыцына,Нумары |

Штогод 28 ліпеня ў многіх краінах праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з гепатытам.

Ад хранічных форм гепатытаў, якія з’яўляюцца прычынай цырозу печані і пярвічнага раку печані, штогод у свеце памірае больш за алзін мільён чалавек. Парэнтэральныя вірусныя гепатыты – інфекцыйныя захворванні, выкліканыя вірусамі гепатытаў В ,С, Д, пры якіх у першую чаргу пашкоджваюцца клеткі печані.

Крыніцай інфекцыі з’яўляецца чалавек – хворы вострым, хранічным гепатытам альбо носьбіт вірусу, у якого клінічныя праяўленні захворвання могуць і адсутнічаць.

Вірус змяшчаецца ва ўсіх біялагічных вадкасцях крыніц інфекцыі: крыві, сперме, вагінальным сакрэце. У меншых канцэнтрацыях – у сліне, у грудным малацэ, поце, жоўці. Для заражэння дастаткова самай дробнай кроплі крыві, нябачнай нават няўзброеным вокам.

Заражэнне гепатытам адбываецца натуральным і штучным (ненатуральным) спосабам. Натуральныя спосабы рэалізуюцца у час палавога кантакту, ад маці да дзіцяці (унутрывантробны праз плацэнту, альбо у час родаў пры праходжанні праз родавыя шляхі) і кантактна-бытавым спосабам.

Кантактна-бытавы спосаб рэалізуецца пры выкарыстанні агульных з хворым прадметаў асабістай гігіены (прыбора для галення, манікюрных прыналежнасцяў, расчоскі, пасцельных рэчаў), пры сутыкненні з любымі паверхнямі памяшканняў і прадметаў, забруджаных крывёю.

Штучныя спосабы перадачы часцей за ўсё рэалізуюцца пры правядзенні немедыцынскіх парэнтэральных умяшанняў. Напрыклад, у час ін’екцыйнага ўвядзення наркотыкаў з выкарыстаннем агульных шпрыцоў, іголак або ўжо інфіцыраванага наркотыка.

Існуе рызыка заражэння падчас правядзення татуіровак, пірсінгу, манікюру і педыкюру забруджаным інструментарыем.

У нейкай ступені рызыка заражэння існуе і пры правядзенні медыцынскіх маніпуляцый: падчас хірургічных умяшанняў, пры пераліванні крыві, падчас гемадыялізу. Аднак у нашай краіне гэтая рызыка зведзена да мінімуму, паколькі для правядзення ін’екцый і маніпуляцый выкарыстоўваюцца аднаразовыя стэрыльныя шпрыцы, інструментарый і перавязачны матэрыял, а для прадухілення заражэння праз донарскую кроў – уся кроў пры кожнай кровадачы даследуецца на маркеры ПВГ.

Сімптомы парэнтаральных гепатытаў – слабасць і стомленасць, страта апетыту, боль у правым падрабрынні, тэмпература, млоснасць, ірвота, сустаўныя і мышачныя болі, жаўтушнасць скуры і бялкоў вачэй, пацямненне мачы і асветлены колер калу.

Некаторыя сімптомы могуць і не праявіцца, а гепатыт С часта працякае ўвогуле бессімптомна.

Пры гепатыце С сустракаецца прыкладна ў 4 разы часцей, чым пры хранічным вірусным гепатыце В, хранізацыя працэсу, частата яго складае каля 50-80% і больш.

Асновай прафілактыкі віруснага гапатыту В з’ яўляецца вакцынацыя. На жаль, спецыфічнай абароны супраць віруснага гепатыту С няма. Вірус гепатыту С зменлівы і стварыць вакцыну супраць яго пакуль не ўдалося.Таму адзін со сродкаў барацьбы застаецца захаванне мер засцярогі і гігіены.

Веды аб небяспечнасці вірусных гепатытаў і выкарыстанне гэтых ведаў – умова нашай бяспекі і захавання здараўя.

Ірына ПЯТРОВІЧ,

загадчыца аддзелаэпідэміялогііраённага цэнтра гі гіеныі эпідэміялогіі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>