Прывозім лекі з-за мяжы па правілах

У большасці краін, у тым ліку і ў Беларусі, забаронена ўвозіць наркатычныя сродкі і іх прэкурсары. Аднак ёсць і спіс лекавых сродкаў з утрыманнем наркотыкаў, дазволеных да абароту, прытым ён пастаянна папаўняецца. Плануючы паездку, варта паглядзець, ці ўваходзіць лекавы прэпарат у гэты спіс.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсарах і аналагах», праз мяжу нашай краіны дазволена перавозіць наркатычныя сродкі ў колькасці, што не перавышае тыднёвую патрэбнасць, у выглядзе лекавых сродкаў для асабістага прымянення па медыцынскіх паказчыках, пры наяўнасці пацвярджаючых медыцынскіх дакументаў ці іх копій, завераных ва ўстаноўленым парадку. Пры гэтым павінна выконвацца абавязковая ўмова: таблеткі павінны ўтрымлівацца ў заводскай упакоўцы.

Што датычыць лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы, то дазволена ўвозіць не больш як 90 разавых доз пры абавязковай наяўнасці медыцынскіх дакументаў ці іх завераных копій. Калі прыём такіх лекаў неабходны ў медыцынскіх мэтах, патрэбна падрыхтаваць пацвярджаючыя дакументы – выпіску з медыцынскай дакументацыі, завераную подпісам галоўнага ўрача і пячаткай медустановы, копіі рэцэптаў пры іх наяўнасці.

Калі падарожнік купіў для сябе за мяжой лекі без рэцэпта ўрача, то дэкларыраваць іх пры вяртанні дамоў не трэба. У Еўропе вельмі строгія правілы, і вам наўрад ці прададуць без рэцэпта сур’ёзны прэпарат. Калі ж лекі ў сваім саставе ўтрымліваюць наркатычнае ці псіхатропнае рэчыва, то на мяжы могуць узнікнуць пытанні. З такімі прэпаратамі рызыкаваць не варта. Праходзіць мытню ў такім выпадку трэба па «мытным калідоры», задэкларыраваўшы лекавыя прэпараты. Пры гэтым не забывайце пра абавязковую наяўнасць пацвярджаючых дакументаў.

За незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных і псіхатропных рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць па ч. 1 арт. 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Гэта пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў, магчыма і канфіскацыя маёмасці.

Таццяна ЛІННІК, інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>