Спаборніцтвы

Выратавальнае шматбор’е

На базе Мядзельскай выратавальнай станцыі прайшлі абласныя спаборніцтвы па выратавальнаму шматбор’ю. У асабістым першынстве праводзіліся наступныя віды: падача выратавальнага круга, грэбля на выратавальнай лодцы, плаванне з пераадольваннем перашкод на 100 метраў, буксіроўка з вады манекена. У камандных – выхад кацера па выратавальнай трывозе.

– Стаўбцоўскую выратавальную станцыю прадстаўлялі матрос-выратавальнік выратавальнага паста Сяргей Стромскі і два матросы-дружыннікі – Кірыл Луцэвіч і Дзмітрый Белановіч, кажа старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Іван Шчарбанюк. – Нашы выратавальнікі выступілі няблага і размясціліся ў сярэдзіне выніковай табліцы.

З разгромным лікам

Гэтая сустрэча на зялёным газоне стадыёна «Юнацтва» вялася, можна сказаць, пад дыктоўку стаўбцоўскіх футбалістаў. Каманда «Нёман-ДЮСШ» перамагла сваіх сапернікаў з Лагойска з разгромным лікам – 8:1. Такім чынам нашы футбалісты набралі 16 ачкоў і займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы першынства Мінскай вобласці. Адзначым, што аўтарам двух галоў з’яўляецца Бычынскі, па адным трапным удары на рахунку Даўбейкі, Шпадарука, Макася, Палешчука, Рудзянка і Сукалы.

Чарговы матч будзе праведзены заўтра. «Нёман-ДЮСШ» прыме каманду «Лівадзія-Юні» з Дзяржынска, якая з 21 ачкамі лідзіруе у чэмпіянаце Міншчыны.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>