Казка, куды хочацца вярнуцца

57-g

Святы вёсак у нашым краі сталі добрай традыцыяй. На гэты раз гасцей сустракала вёска Жацерава.

Першыя згадкі аб вёсцы адносяцца да 1495 года. У 1756 годзе тут дзейнічалі млын, бровар, карчма. У пачатку 20 стагоддзя вёска і фальварк паблізу Жацерава ставіліся да Свержанской воласці Мінскага павета і тут налічвалася 98 двароў, якія засялялі 485 чалавек…

У цяжкія пасляваенныя гады, калі трэба было пачынаць усё спачатку, жыхары вёскі працавалі ад цямна да цямна. Потым настаў час калгасаў, і жацераўцы рабілі ўсё магчымае для таго, каб іх родная зямля квітнела.

Працавітасць захавалася ў жыхароў вёскі Жацерава і па гэты час. А самыя актыўныя жыхары мелі магчымасць падчас свята прадставіць свае дасягненні і ўменні. Сталы ламіліся ад багацця страў, гаспадары з усмешкай сустракалі гасцей. Шэсце па галоўнай вуліцы выйшла на славу!..

Пасля па традыцыі жыхары вёскі былі запрошаны на святочны канцэрт. Там добрымі словамі і падарункамі былі адзначаны прадстаўнікі розных прафесій. І асаблівую ўвагу надалі важнай прафесіі настаўніка. Успомнілі першую школу, якая адкрылася ў 1928 годзе і сям’ю Іваноўскіх, настаўнікаў, якія працавалі на карысць дзеткам, людзей, якія шмат гадоў свайго жыцця прысвяцілі адукацыі.

На свяце вёскі Жацерава панавалі весялосць, радасць, песні і танцы. І ўсімі была аддадзена даніна памяці людзям, дзякуючы якім гэтае свята адбылося і дзякуючы якім яго яшчэ не раз будуць святкаваць нашчадкі. Гэтыя людзі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны і тыя, хто не вярнуўся да сваіх сем’яў. Памяць тых, кто загiнуў ушанавалі хвілінай маўчання.

Людзі, якія змагалiся на палях бiтваў, падарылі жыццё маладым юнакам і дзяўчатам нашай роднай зямлі. І клопат аб маладым пакаленні – важная задача для жыхароў вёскі Жацерава . Вёска не старэе, у ёй пражывае дзяцей больш, чым у навакольных (а яшчэ чатыры шматдзетныя сем’і!) . Падчас святочнага канцэрта прагучалі кранальныя словы падзякі маці.

Не забыліся вядучыя павіншаваць юбіляраў, імяніннікаў, а таксама ўручыць ім ва ўрачыстай атмасферы падарункі.

Маладыя пары на свяце мелі магчымасць бачыць прыклад сапраўднага кахання. Былі павiншаваны людзі, якія ў гэтым годзе святкавалі юбілей сумеснага жыцця. 40, 35, 30,25,15 гадоў… Здаецца, проста лічбы, аднак колькі смуткаў і радасцяў, колькі дзіўных імгненняў і цяжкіх перажыванняў схавана за гэтымі лічбамі!

Свята вёскі Жацерава было радаснай падзеяй не толькі для жыхароў вёскі, але і для гасцей. І скончыць артыкул мне хацелася б словамі вядучых святочнага канцэрта: «Родная вёска – гэта тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыццё, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая не толькі сагравае, але i дорыць веру ў будучае. Вёска – гэта незабыўная казка, куды хочацца вярнуцца…»

Кацярына Ігнатовіч

Фота Юлii Iгнатовiч

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>