Радасць дастаўляюць абновы

58-c

Жнівень у кожнай сям’і, дзе ёсць школьнікі, напоўнены клопатамі падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Паўсюдна распачалі работу школьныя базары – у нашым райцэнтры таксама.

Спецыялізаваны магазін «Дзіцячы свет» кожны дзень арганізоўвае гандаль на вуліцы і гасцінна запрашае ў магазін, які належна падрыхтаваўся да сезону гандлю школьным асартыментам. Аб гэтым расказвае нам загадчыца магазіна Таіса Пляскач:

– Мы лічым, што да школьнага сезону мы падрыхтаваныя. З Добрушскай фабрыкі завезлі сшыткі, якія па цане самыя танныя, як і ўсе блокі для малявання, чарчэння. Швейныя фабрыкі таксама задаволілі нашы заяўкі. «Калінка» забяспечыла нас самымі рознымі блузамі для дзяўчынак – іх у фабрыкі больш чым 40 мадэляў, сарафанамі, спаднічкамі, паліто, вельмі прыгожымі новымі мадэлямі школьных сукенак. Мазырская швейная фабрыка прадстаўлена ў нас усёй колеравай гамай сарочак для хлопчыкаў, шырокі выбар гальштукаў, бабачак – уся шкала. Касцюмы для хлопчыкаў атрымалі з фабрык «Славянка», «БелКрэда», «Камінтэрн». Ёсць у багатым асартыменце асобна штаны для хлопчыкаў, а таксама камплекты – жылет плюс штаны. Ранцы беларускага вытворцы «Галантэя» – таксама ў шырокім асартыменце. Скураны абутак завезены з гродзенскай фабрыкі «Нёман», Лідскай абутковай фабрыкі. Скураны абутак пастаянна падвозіцца з фабрыкі «Шагавіта». Атрымалі бялізнавы трыкатаж з фабрыкі «Купалінка», у тым ліку гольфы для хлопчыкаў і дзяўчынак, камплекты для дзяўчынак, бялізнавы трыкатаж для заняткаў танцамі. На днях атрымаем тавар з Брэсцкай панчошнай фабрыкі.

– Таіса Уладзіміраўна, якімі акцыямі вы парадуеце пакупнікоў?

– Кожныя суботу і нядзелю ў нас 15-працэнтная скідка на тавар. Вялікая падтрымка для сем’яў – прадастаўленне беспрацэнтнага крэдыту без першапачатковага ўзносу з прад’яўленнем толькі даведкі, дзе ўказана месца работы, – на тры месяцы ад сумы пакупкі 150 тысяч рублёў і больш, і на шэсць месяцаў на суму ад 350 рублёў і больш. Ёсць крэдыты і на 12 месяцаў, яны без абмежавання сумы пакупкі, але з працэнтам гадавых 16,5. 18 жніўня, у пятніцу, будзе праводзіцца дэманстрацыя мадэляў школьнага асартыменту, у гэты дзень будуць прадастаўлены скідкі на тавар.

Нам прыемна назіраць за пакупнікамі. Сярод іх – прыезджыя з Гомеля, якія ў нас у раёне ў рабочай камандзіроўцы. Яны купляюць цацкі для дзяцей і ўнукаў і адзначаюць, што вельмі прыемна зрабіць пакупку ў магазіне, у іх застаюцца найлепшыя ўражанні ад прафесійнай работы прадаўцоў, якія надзвычай ветлівыя, гасцінныя.

На школьным базары на вуліцы працуе практыкантка – студэнтка Мінскага гандлёвага каледжа Кацярына Самахвал, якая вучыцца па накіраванні ад Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства. З радасцю дапамагае выбраць пакупкі Бажэне Дзямянка. Прадаўцы чакаюць пакупнікоў і гатовы аказаць дапамогу ў выбары тавара, каб ён даставіў радасць і дзецям, і бацькам.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: вопытны прадавец Ірына Уласік удзяліць увагу кожнаму пакупніку; Кацярына Самахвал запрашае на школьны базар.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>