«Профадысея» – творчы накірунак

58-d

Лета для школьнікаў – гэта час разрадкі ад той напружанасці, якая назапасілася за год, аднаўленне сіл, здароўя, развіццё творчага патэнцыялу. Ажыццявіць гэта ў поўнай меры прадаставіла магчымасць дзейнасць прафарыентацыйнага атрада «Профадысея» на базе аздараўленчага лагера «Нёман». Удзельнікамі яго былі дзеці і падлеткі ва ўзросце 13-15 гадоў.

Час, праведзены ў атрадзе, дапамог падлеткам разабрацца ў сабе, убачыць свае моцныя і слабыя бакі. Таксама рабяты даведаліся аб разнастайнасці розных прафесій, аб тых, якія з іх з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі на рынку працы, вывучылі свае прафесійныя інтарэсы, схільнасці і здольнасці.

На працягу ўсёй змены на сустрэчу з выхаванцамі атрада запрашаліся цікавыя таленавітыя людзі, якія з’яўляюцца прызнанымі прафесіяналамі ў сваёй справе. Педагогі і госці дапамагалі падлеткам выпрацоўваць стратэгію выбару прафесіі.

Для выхаванцаў атрада была арганізавана экскурсія ў Мінск. Яны наведалі інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, які функцыянуе на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца візітнай карткай беларускай сталіцы і нашай краіны.

На заключных занятках вучні абаранялі праекты «Мая будучая прафесія».

Алена МАНЦЫВОДА,

метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>