Свет казкi

58-e

У лагеры адпачынку «Церамок» прайшоў фестываль «Свет казкі», у якім прынялі ўдзел дзіцячыя лагеры Стаўбцоўскага раёна «Нёман», «Чайка» і, зразумела, самі гаспадары фестывалю.

Кожны лагер павінен быў падрыхтаваць творчае тэатралізаванае прадстаўленне любой абранай ім казкі. Вось тут і пачалося самае цікавае. Каманда лагера «Нёман» вырашыла вызначыцца з усім знаёмай казкай пра трох дзяўчат… Але ў выкананні маладых людзей гэтая казка загучала па-новаму. Тры дзяўчыны сядзелі на рыбалцы, марачы «злавіць на кручок» маладога, прыгожага і багатага жаніха… Не дарма кажуць: бойцеся сваіх жаданняў. Мары спраўдзіліся, але тое, што атрымалася ў выніку, падало ўрок усім дзяўчынкам, якія сачылi за дзействам.

Прадстаўнікі лагера «Чайка» вырашылі праявіць крэатыўнасць. Казка «Рэпка» і яе галоўныя героі так насмяшылі гледачоў, у асаблівасці маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, што тыя з нецярпеннем чакалі рэплікі любімага героя і смяяліся, калі чулі доўгачаканыя словы. Героі старой добрай казкі з’явіліся перад гледачамі ў нечакана новых вобразах.

Фурорам стаў выступ лагера «Церамок». Яго прадстаўнiкi падрыхтавалі інтэрпрэтацыю казкі, якой, вы i самi можаце здагадацца. Сцэнка скончылася танцам, які прымусіў гледачоў ускочыць са сваіх месцаў, танцаваць разам з артыстамі i выкрыкваць назву роднага лагера – «Церамок». Рэакцыя гледачоў была ўражлівая. Думаю, яна ўразіла і суддзяў, якія пасля аддалі «Церамку» Гран-пры фестывалю.

Журы ўжо збіралася было адправіцца падводзіць вынікі, але ўсіх чакаў сюрпрыз: лагер «Чайка» вырашыў паказаць свой гонар – чэмпіёнаў Міжнародных спаборніцтваў па тхэквандо, якія праводзяць трэніроўкі на тэрыторыі лагера. Затаіўшы дыханне глядзелі на спартсменаў, якія дэманстравалі сілу духу і цела, выконваючы прыгожыя і складаныя элементы баявога мастацтва, якое зарадзілася ў Карэі шмат стагоддзяў таму.

А лагер «Церамок» вырашыў выпусціць на сцэну сваю спартсменку – маленькую гімнастку з сёмага атрада. Дзяўчынцы таксама шмат апладзіравалі, публіка ўзнагародзіла яе гучнымі воклікамі «Малайчына!».

Вынікі былі падведзены. Кожны лагер атрымаў узнагароды і каштоўныя прызы. Журы выказала меркаванне наконт праведзенага мерапрыемства, высока ацаніўшы працу ўсіх, хто прымаў у ім удзел.

            Кацярына ІГНАТОВІЧ, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>