Віншаванні першым тысячнікам

59-a

На гэтым тыдні з працоўнай перамогай віншавалі экіпажы камбайнераў і вадзіцеляў, якія першымі ў раёне намалацілі і перавезлі тысячу тон збожжа. А быць адзначаным самым першым выпаў гонар маладому вадзіцелю ААТ «Шашкі» Аляксею Русецкаму.

– Гэта яскравы прыклад для іншых, як можна дастойна працаваць і паказваць выдатны вынік нават пры не самай высокай ураджайнасці, – сказаў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, уручаючы перадавіку падзячнае пісьмо райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Шчырыя словы ўдзячнасці за плённую працу выказала свайму земляку першы сакратар раённага камітэта «БРСМ» Анастасія Калодзінская (здымак злева).

У ліку перадавікоў два экіпажы камбайнераў з ААТ «Жацерава» – Аляксандр Ганчарэнка і Мікалай Міхайлоўскі, сямейны, у складзе бацькі і сына Ігара і Артура Рокашаў, і два вадзіцелі – Мікалай Дударэвіч і Часлаў Сідаровіч. Кіраўнік раёна Юрый Горлаў падкрэсліў, што хлебаробы гэтай гаспадаркі і ў мінулыя гады адзначаліся за высокія паказчыкі. Прыемна, што адразу столькі «тысячнікаў» у адным таварыстве.

Віншавалі старанных хлебаробаў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дзяніс Колясень, старшыня Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. Усе перадавікі атрымалі падзячныя пісьмы, падарункі, вымпелы і зорачкі «тысячнікаў». Падзякі і прэміі ўручылі працаўнікам кіраўнікі і старшыні прафкамаў таварыстваў.

Супрычыніўся да віншаванняў і начальнік абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Злотнік. Уславілі працу хлебаробаў песнямі ўдзельнікі народных ансамбляў «Дольніца» Горкаўскага і «Гарэзы» Шашкоўскага сельскіх дамоў культуры (на здымку ўверсе: віншаванні з працоўнай перамогай перадавікам ААТ «Жацерава»).

Фота і тэкст Надзеі БАТАЛКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>