Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны чатыры шлюбы і зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Варвара Заварына, Софія Таяновіч, Лізавета Явід, Яраслаў Турко, Аляксандра Кожыч, Дамініка Верхаводка, Маргарыта Бяляева, Людміла Жыткевіч, Павел Абадоўскі, Арцём Мікульскі і Канстанцін Козел.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарную часць паступіла паведамленне з Заямнага аб загаранні аўтамабіля «ВАЗ-2107″, прыпаркаванага на вуліцы. Аўто знішчана агнём. Выратавальнікі выязджалі на аўтамагістраль для даставання цела загінуўшай у ДТЗ. Яны таксама зарэгістравалі восем выпадкаў зняцця гнёздаў шэршняў, якія стваралі пагрозу жыццю і здароўю дзяцей.

Міліцыяй зарэгістравана 115 паведамленнняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазроныя. На мінірынку паблізу аўтавакзала нецвярозы грамадзянін спрабаваў адкрыта выхапіць з прылаўка памідор і цыбуліну, а ў Сверынаве нецвярозы грабежнік заскочыў у дом і схапіў кавалак ветчыны, пры спробе ўцячы быў затрыманы гаспадыняй. На 270-м км аўтамагістралі, паблізу Залужжа, жанчына-вадзіцель аўтамабіля «Сеат таледа» не справілася з кіраваннем і дапусціла занос, выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з іншым аўтамабілем. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы здарэння.

Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі ўстаноўлена, што Мікалаешчынскім сельвыканкамам не прымаюцца неабходныя меры для забеспячэння будаўнічых нормаў і правілаў (парушаецца мінімальная адлегласць ад трубаправодаў да будынкаў і збудаванняў). Старшыні райвыканкама ўнесена прадстаўленне. Па выніках яго разгляду службовая асоба прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.

Суд прыгаварыў да года выпраўленчых работ работніцу сельгаспрадпрыемства раёна, якая ўносіла заведама фальшывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы.

ДАІ выявіла 189 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 16 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і дзевяць п’яных вадзіцеляў (у тым ліку трое – на мотатранспарце), 21 недысцыплінаванага пешахода. Зафіксавана сем ДТЗ. Намаганні ДАІ накіраваны на захаванасць ураджаю.

«Хуткая» атрымала 159 выклікаў да хворых, у тым ліку шэсць сігналаў – да асоб з алкагольным ап’яненнем.

ПадрыхтавалаТаццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>