Гоман хлебнай касавіцы

59-b

Летняя жнівеньская пара ў хлебаробаў гарачая не толькі ад спякотнага надвор’я, але і ад спешнага ўборачнага клопату, калі светавы дзень падпарадкаваны касавіцы ўмалотнай збажыны. Механізатараў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» такія цяжкасці не засмучаюць. Стома апраўдана вырашчаным ураджаем.

Кожная хвіліна зараз на ўліку.Тут не да размоў. Вось і знатны мясцовы камбайнер Расціслаў Васілевіч (здымак справа) з прыветлівай усмешкай незнарок толькі і дазволіў сабе пахваліцца, што гэтая ўборачная пара дваццаць пятая, і павярнуў свой палявы карабель на чарговы круг вакол поля збажыны, дзе звіняць важкія каласы.

Узяўшы водпуск, пяты год запар прыязджаюць убіраць ураджай сюды з Піншчыны бацька з сынам Аляксандры Сябруковічы. Хлебаробскага старання ім не займаць, што безумоўна цэніцца тут на Стаўбцоўшчыне. На сёння яны лідзіруюць па колькасці зжатых гектараў на мясцовых палетках.

А вось Пётр Дзямянка ўвішна працуе са сваім агрэгатам на прасаванні саломы. У мінулагодняе жніво закатаўшы ў рулоны 17 тысяч тон саломы, сёлета працоўны энтузіязм падахвочвае механізатара падабрацца да 20 тысячнага рубяжа.Такое старанне дапамагае хутчэй выслабаніць плошчы, дзе ужо працуюць аратыя.

Фота Васіля Зянько

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>