На кантролі ў Прэзідэнта

Уборка збожжавых павінна завяршыцца ў Беларусі да 20 жніўня. Адпаведную задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 2 жніўня рэспубліканскай селектарнай нарадзе. На перыяд уборачнай кампаніі Прэзідэнт пашырыў паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабаваў асабістага ўключэння ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10-11 жніўня здзейсніў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Квасевічы» ў Івацэвіцкім раёне. Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і гаспадаркі, у цэнтры ўвагі былі пытанні ўборачнай кампаніі ў існуючых умовах надвор’я і прымаемыя меры па зніжэнні страт ураджаю. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі ўборкі збожжавых, саломы і падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых. Аляксандра Лукашэнку праінфармавалі аб выніках работы жывёлагадоўлі ў краіне, вобласці і раёне з пачатку 2017 года. 11 жніўня кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём і добраўпарадкаваннем Брэста.

Беларусь разлічвае сабраць амаль 10 млн т збожжавых. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

«Мы пад 10 млн т збожжавых можам сабраць разам з рапсам і кукурузай. Сёння да вечара палавіну збожжа ўбяром», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту было даложана, што дзяржаўны заказ па збожжы будзе выкананы ў поўным аб’ёме. «Мы 860 тыс. т хочам нарыхтаваць. Давайце дамовімся, што да 1 млн т, можа, крыху больш. Але добрае збожжа, калі ёсць жаданне прадаць, трэба забраць і зрабіць абмен старых рэзерваў – мінулага, пазамінулага гадоў. Стары трэба аддаць на корм, а закласці з новага ўраджаю, таму што збожжа добрае ў гэтым годзе», – даручыў кіраўнік дзяржавы.

«Адчуваю, што ва ўборку салідна ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15 працэнтаў скорасці трэба дабавіць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Затым Прэзідэнт накіраваўся на малочнатаварную ферму «Старажоўшчына», якая ўжо два гады знаходзіцца на фінансавым аздараўленні. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду адшукаць Br200 тыс. для прывядзення фермы ў ідэальны стан.

Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гады. «У нас іх няшмат засталося, трэба прыкладна $80 млн, але гэта па падліках. А пачнём будаваць, дык і ў $50 млн укладзёмся, сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэтыя фермы мы павінны пабудаваць у бягучым і будучым годзе. За паўтара года гэтыя пытанні трэба зняць».

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што неабходна дазволіць гаспадаркам будаваць фермы зручнымі для іх метадамі. Галоўнае, каб гэта не патрабавала вялікіх укладанняў, а вынік быў якасны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пабудаваныя фермы павінны быць запоўнены высакаўдойнай жывёлай. Важна таксама займацца пытаннямі захаванасці кармоў.

У 2018 годзе падцягнуць прадпрыемствы з нізкай зарплатай да ўзроўню Br1 тыс. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста.

«Мы Br1 тыс. будзем мець, але гэта будзе сярэдняя зарплата. Ёсць прадпрыемствы, якія гэту сярэднюю зарплату цягнуць уверх, гэта добра. Але палавіна, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе мы недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там зарплата невялікая. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018 год, мы бяромся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да Br1 тыс.», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі гэта даручэнне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>