Да навучальнага года

Filed under: Нумары,Тема недели |

У рамках выканання пункта 15 мерапрыемстваў падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады праводзіцца выплата адначасовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, што навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. На кожнага школьніка выплаты складаюць у памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на 01.08.2017. На 2017 год на гэтыя мэты дзяржаўнай праграмай запланавана 440 000 рублёў, фактычна выдзелена са сродкаў раённых і Жодзінскага гарадскога бюджэтаў 1 028 569 рублёў. Усяго плануецца аказаць дапамогу 13 660 сем’ям, у якіх выхоўваецца 26 977 школьнікаў. Па стане на 15.08.2017 дапамогу ўжо атрымала 6521 сям’я на 12 722 школьнікаў, на суму 460 907 рублёў.

Дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям аказваецца і з іншых крыніц: са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, па месцы працы бацькоў, шляхам аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, гуманітарнай дапамогі, праводзяцца розныя дабрачынныя акцыі, прыцягваюцца спонсарскія сродкі.

Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў ліпені–жніўні ў рэгіёнах аб’яўлена больш за 40 дабрачынных акцый, якія ахопяць звыш шасці тысяч чалавек. Шматдзетныя, няпоўныя сем’і, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем’і з дзецьмі-інвалідамі, адзінокія бацькі, сем’і, у якіх бацькі з’яўляюцца інвалідамі, атрымаюць дапамогу ў выглядзе канцылярскіх тавараў, школьных прылад, дзіцячага адзення і абутку, развіваючых гульняў і цацак. Дапамогу ўжо атрымалі 1545 школьнікаў. Работа ў даным напрамку працягваецца.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>