Экскурсіі да святыняў

УБАЧЫЦЬ ЖЫРОВІЧЫ СЭРЦАМ

Невідушчым людзям цяжка здзейсніць падарожжа па тых мясцінах, якія вабяць і пашыраюць пазнанні пра родны край. Аднак яно адбылося – дзякуючы таму, што ў горадзе Міру жывуць неабыякавыя, чулыя да іншых, людзі.

…А сёмай раніцы мы выправіліся ў духоўнае сэрца Беларусі – Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, да Жыровіцкай іконы Божай Маці. Першы буйны горад на нашым шляху – Слонім з ракой Шчарай, дачкой Нёмана, якая з даўняга часу была абаронцай горада. Рака ведала горад пад іншым імем, і яно гучала рашуча, баявіта – Услонім, забяспечвала яму сувязь з Прыбалтыкай, праклала шляхі да Масквы, Брэста, Гродна, Пінска. З ракой Шчарай звязаны рукатворны помнік – Агінскі канал. Яшчэ на пад’ездзе да Слоніма, на маляўнічым выгіне ракі, убачылі вежу-званніцу. Зямлі слонімскай пашанцавала на архітэктурныя помнікі даўніны. З Боскім благаславеннем жыве гэтая спадчына і прыцягвае да сябе людзей.

З дапамогай аднаго з семінарыстаў пазнаёміліся з багатай гісторыяй манастыра, яго сучасным жыццём. Пабывалі на літургіі ва Успенскім храме. Пачаставаліся святой вадой і набралі яе з сабою. Выпрабаваннем для членаў таварыства стала акунанне ў святую крыніцу. Здаецца, душа тут размаўляе з небам і напаўняецца чысцінёй і спакоем, а час запавольваецца дзеля роздуму аб вечным…

Пасля экскурсіі, падсілкаваўшыся на ўлонні прыроды, стомленыя, але задаволеныя, з песнямі вярнуліся дадому. За такое цудоўнае падарожжа выказваем шчырую ўдзячнасць і найлепшыя пажаданні начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алене Суднік, Спадзяёмся на новыя вандроўкі!

Аляксандр КЛІМАШ,старшыня раённай арганізацыі інвалідаў па зроку

 

ПАЕЗДКІ – ЗГОДНА З ПЛАНАМ

На пасяджэнні аб’яднання прафсаюзаў, дзе разглядалася пытанне выканання плана турысцка-экскурсійных мерапрыемстваў прафсаюзнымі арганізацыямі раёна, была адзначана станоўчая работа ў гэтым накірунку Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ААТ «Рочавічы», Стаўбцоўскай ПМК, Вішнявецкай сярэдняй школы.

У выніку актыўнасці прафсаюзных лідараў і пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы прафсаюзных арганізацый толькі ў бягучым годзе члены працоўных калектываў раёна неаднаразова пабывалі ў Мінску з наведваннем тэатраў, цырка, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», пазнаёміліся са святынямі і славутасцямі сталіцы ў аглядных экскурсіях. У маршруце турыстычных паездак – гарады Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Наваполацк, Кракаў, Санкт-Пецярбург, музейныя комплексы ў Міры і Нясвіжы, аграсядзібы «Панскі маёнтак Сула» і «Дукорскі маёнтак», музей-сядзіба Ф. Э. Дзяржынскага і іншыя мясціны, якія пакінулі незабыўныя ўражанні. Многія прафсаюзныя арганізацыі арганізоўваюць паездкі ў Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр і да іншых святынь Беларусі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>