Кароткім радком

Filed under: Нумары,Тема недели |

У НАШАЙ КРАІНЕ

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 верасня павышаны на 6,5 працэнта і склаў 33 беларускія рублі.

Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517 годзе, даставілі ў Нацыянальны гістарычны музей спецыяльна для выстаўкі «Беларусь: адраджэнне духоўнасці». З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве.

Па праграме «Школьны аўтобус» школы з розных рэгіёнаў рэспублікі атрымалі 330 новых аўтобусаў. З іх 266 – вытворчасці ААТ «МАЗ».

Спрошчана форма бухгалтарскага ўліку для невялікіх фермерскіх гаспадарак Указам № 311.

Правілы прыёму экзаменаў на катэгорыю «А» плануюць зрабіць больш жорсткімі. Гэта неабходна для недапушчэння дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам матацыклістаў.

У гэтыя выхадныя наша сталіца адзначае юбілей – 950-годдзе з дня заснавання. Міжнародныя фестывалі «Мінск старажытны» і «Мінск маладзёжны», бясплатныя экскурсіі па горадзе, тэатралізаваныя дзействы, спартыўны лёгкаатлетычны паўмарафон. Разнастайныя мерапрыемствы святочнага горада зацікавяць многіх.

 

У ВОБЛАСЦІ

Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзіць пад дэвізам «Дадатковая адукацыя на Міншчыне: прыходзь, выбірай, стварай!».

У кожнай установе сустракаюць дзяцей і бацькоў, каб расказаць ім аб аб’яднаннях па інтарэсах і клубах і выбраць справу па захапленнях.

Сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуць работу з 15 верасня. Працягнуцца яны да кастрычніка–лістапада.

Паводле інфармацыі БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>