На Стаўбцоўшчыне

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

0909a

ПА ЗАЯЎКАХ І ГРАФІКУ

Напярэдадні ацяпляльнага сезона асабліва напружаны графік у работнікаў вытворчага ўпраўлення «Стоўбцыгаз». На здымку бачна, што гатовы да выезду на аб’екты і на лінію манцёр па ахове падземных трубаправодаў ад карозіі Аляксандр Чарнец, вадзіцель Сяргей Жаўнерчык, слесар службы эксплуатацыі Арцём Высоцкі.

Манцёр Аляксандр Чарнец задзейнічаны на абслугоўванні станцый катоднай абароны, тэлеметрыі і інш. Вадзіцеля з больш чым 25-гадовым стажам Сяргея Жаўнерчыка чакаюць у розных населеных пунктах абаненты, якія звярнуліся ў Стоўбцыгаз з заяўкай на тэхабслугоўванне катлоў, калонак. Сяргей Тамашавіч сумяшчае ў брыгадзе і абавязкі слесара. Арцём Высоцкі прыйшоў на прадпрыемства чатыры гады таму, асвоіў прафесію і выконвае пярвічныя, паўторныя пускі газу ў індывідуальныя і шматкватэрныя жылыя дамы.

 

З НОВЫМІ ТЭХНАЛОГІЯМІ

Упершыню на Стаўбцоўшчыне выкананы бягучы рамонт дымавых каналаў у жыллёвым фондзе па новых тэхналогіях – з выкарыстаннем палімерных кампазіцыйных матэрыялаў.

– Першымі дамамі, у якіх прыменены новыя тэхналогіі, сталі дамы нумар 117 і 117-а па вуліцы Сацыялістычнай у Стоўбцах. Выдаткі на правядзенне работ склалі 25071,33 руб. Агульны аб’ём фінансавання, выдзелены ў 2017 годзе раённым бюджэтам на бягучы рамонт жыллёвага фонду, складае 79355,0 руб., асвоена на даны момант 49389,0 руб., – падкрэсліла начальнік планава-тэхнічнага аддзела Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Марына Бурдзейка.

Акрамя рамонту дымавых каналаў з прымяненнем новых тэхналогій АКС праведзены рамонт дахаў дамоў у Стоўбцах – нумар 2 па завулку Таварным, нумар 40 па вуліцы 17 Верасня, нумар 13 па вуліцы Цэнтральнай, нумар 38 па вуліцы Свярдлова, а таксама дамоў нумар12 па вуліцы Перамогі ў Наваколасаве і нумар 16 па вуліцы Піянерскай у Мікалаеўшчыне. Пры закупцы неабходнага дахавага матэрыялу (патрэба ў ім складае не менш за 1600 м кв.) прадпрыемства прыступіць да рамонту дахаў. У дамах нумар 33 і 35 па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах выкананы рамонт казыркоў, у дамах нумар 14 па вуліцы Калініна і нумар 4 па вуліцы Энгельса – рамонт адмосткі. Брыгада майстра Аляксандра Пятроўскага прыступіла да рамонту балконаў у Наваколасаве.

Да ацяпляльнага сезона ўчасткам санітарна-тэхнічнага абслугоўвання жыллёвага фонду праводзяцца работы па замене труб ацяплення і водазабеспячэння (водаадвядзення), уцяпленні труб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, рамонце і замене запорнай арматуры. У бліжэйшы час прадпрыемства плануе атрымаць пашпарт гатоўнасці жыллёвага фонду да ацяпляльнага сезона 2017/2018 гадоў.

 

КАПРАМОНТ У НАВАКОЛАСАВЕ

Уведзены ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту жылы дом нумар 10 па вуліцы Перамогі ў Наваколасаве – над ім цяпер новы дах, зроблены новыя дымавыя каналы. Такі ж комплекс работ праведзены і на суседнім доме нумар 9. На доме нумар 1 па вуліцы Алфёрава яшчэ працуюць будаўнікі.

Усе гэтыя планавыя работы па заказе Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў ажыццяўляе падрадная арганізацыя ПМК-233, якая выйграла тэндар. Яшчэ адна мясцовая будаўнічая арганізацыя, Стаўбцоўскае РБУ, выйграла тэндар на правядзенне капітальных рамонтаў дамоў нумар 30 па вуліцы Танкістаў і нумар 2 па вуліцы Энгельса ў Стоўбцах. На даны момант на доме па вуліцы Танкістаў, дзе плануецца замена даху, пачатковы этап работ, а адносна дома па вуліцы Энгельса атрыманы дазвол Дзяржбуднагляда і ідзе падрыхтоўка.

– Сёлета на планавы капітальны рамонт у жыллёвым фондзе выдзелена раённым бюджэтам 343106,0 руб., паступіла ад насельніцтва на рахунак райвыканкама 93328,82 руб. Ужо асвоена адпаведна 157822,7 руб. і 11836,69 руб., – адзначае начальнік планава-тэхнічнага аддзела Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Марына Бурдзейка.

За сродкі насельніцтва выкананы праектныя работы і праведзена дзяржэкспертыза праектаў па капрамонце жылых дамоў нумар 30 па вуліцы Танкістаў і нумар 2 па вуліцы Энгельса, аплачаны паслугі Дзяржбуднагляда за ажыццяўленне тэхнічнага нагляду і кантролю за будаўніча-мантажнымі работамі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДАЛЯГЛЯДЫ «НЁМАНА»

Напрыканцы бягучага года на ААТ «ТБЗ Нёман» рыхтаюцца да здачы ў эксплуатацыю новых плошчаў для здабычы фрэзернага торфу.

Выдзеленыя плошчы займаюць 225 гектараў ва ўрочышчы «Гуменаўшчызна», і на іх падрыхтоўцы цяпер старанна ўвіхаецца вопытны машыніст экскаватара Віктар Чабай. Пачаць нарыхтоўкі фрэзернага торфу на новых плошчах плануецца з вясны 2018 года. Для гэтага праз інвестыцыйны фонд Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь на торфабрыкетны завод «Нёман» паступіць да канца бягучага года розная спецыялізаваная тэхніка, у прыватнасці два трактары МТЗ, дзве ўборачныя машыны МТФ-43К, «Амкадор-30″ для штабелявання торфу, фрэз-барабан ФШ-9,5. Як заўважае дырэктар завода Міхаіл Камейша, уборачныя машыны ўжо знаходзяцца на падыходзе.

Перспектыва торфабрыкетнага завода «Нёман» звязана з павелічэннем аб’ёмаў здабычы фрэзернага торфу і выпуску паліўных брыкетаў, сярод спажыўцоў якіх апошнім часам значацца такія буйныя партнёры як цэментныя заводы рэспублікі.

 

ВОСЕНЬ РЫБНАЯ

Рыхтуюцца да збору ўраджаю на ўчастку па вытворчасці рыбы і базы адпачынку «Хатава» ППР «Бройлер» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

– Сёлета плануем адлавіць 60 тон рыбы, у тым ліку дзве трэція – таварнай. У продаж паступяць розныя віды рыбы: карп, белы амур, таўсталобік, шчупак, карась. Магчыма, і сом ужо набярэ патрэбную вагу, – гаворыць начальнік участка Юрый Мінько. – Адлоў пачнём у другой палове верасня, калі надвор’е набудзе асенні характар.

Рыбаводы мяркуюць пастаўляць жывую рыбу на рынкі Стоўбцаў, Івянца, Станькава, у дзевяць сталічных магазінаў. Акрамя рыбных клопатаў яны займаюцца рэканструкцыяй базы адпачынку – чатырох домікаў і лазні, якія аздабляюць дрэвам, абсталёўваюць камінамі і новай мэбляй.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>