На палях раёна

1309a

УРАДЖАЙНЫ ХЛЕБ ДРУГІ

Заўсёды ў нас бульбу называлі другім хлебам. Зараз у фермерскай гаспадарцы «Сула» паспешліва ідзе копка клубняў, што карпатліва, па сучаснай агранамічнай тэхналогіі, вырашчаны на мясцовых плантацыях. Участкі даюць у сярэднім па 400 цэнтнераў з гектара. Такая ўраджайнасць не можа не радаваць агранома фермерскай гаспадаркі Віталія Кульшу. Яго рукі з пяшчотай цягнуцца да шчыльнай бульбяной разоры-дарожкі, што пакінула пасля сябе капалка.

Ахвотна працуе і механізатар Алег Жытко, які кіруе сучасным камбайнавым комплексам, што дае магчымасць убіраць клубні чыста, якасна, без страт.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

САЛОДКІ ГРУЗ

Восень не дае расслабіцца працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Наступіла чарга ўборкі цукровых буракоў.

На пачатак тыдня ў нашым раёне ўжо ўбраны буракі з 353 гектараў. Ураджайнасць склала 380 цэнтнераў з гектара, што на 63 цэнтнеры вышэй паказчыкаў мінулага года.

Буракі адпраўляюцца на Гарадзейскі цукровы камбінат – са Стаўбцошчыны ўжо адгружана 12,5 тысячы тон салодкіх клубняў.

У сярэднім па раёне цукрыстасць складае 15,28 працэнта. А ў ААТ «Дзераўное» – 16,08 працэнта пры базіснай 16.

 

ЗЕРНЕ ЛАЖЫЦЦА Ў ГЛЕБУ

Перад хлебаробамі раёна пастаўлена задача да канца верасня завяршыць сяўбу азімых.

Гэта напружвае іх працаваць у сціслых графіках, каб паспець пакласці зерне ў глебу ў максімальна прыдатныя для гэтай сельскагаспадарчай кампаніі дні восені.

На пачатак бягучага тыдня ў раёне засеяна 15 працэнтаў запланаваных плошчаў. Ударнымі тэмпамі выконваюць гэтую важную сельскагаспадарчую работу ў ААТ «Вялікі Двор», дзе ўжо засеяна 36 працэнтаў плошчаў пад азімымі, ААТ «Каганец» (32 працэнты) і ААТ «Налібакі-агра» (26 працэнтаў).

 

З УЛІКАМ РЭЗЕРВАЎ

Наш раён па надоях малака забяспечвае рост да ўзроўню мінулага года, у лічбах гэта складае 105 працэнтаў.

У бягучым годзе з пачатку летняга пашавага перыяду з ростам па надоях малака больш чым на 120 працэнтаў працуюць жывёлаводы ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Шашкі», ААТ «Дзераўное».

Кіраўніцтва раёна пытанням вытворчасці малака надае важнае значэнне. На пастаянным кантролі захаванне на сельгаспрадпрыемствах тэхналогіі вытворчасці малочнай прадукцыі. Ідзе сістэматычная рэканструкцыя фермаў, устанаўліваецца сучаснае даільнае абсталяванне.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>