Дзень Мудрай савы

Filed under: Адукацыя,Нумары |

1309

Лічыцца, што новы навучальны год пачынаецца 1 верасня, але гэта для вучняў. Для педагогаў ён пачаўся значна раней. І сапраўды, пік падрыхтоўкі прыпадае на апошні тыдзень, калі праходзіць жнівеньскі педагагічны савет, які можна назваць вялікім педагагічным стартам для новых ідэй. Выніковы педсавет – гэта агульны настрой на поспех, прызнанне вынікаў працы кожнага ў ліку агульных дасягненняў, гэта фарміраванне карпаратыўнага адзінства, заснаванага на агульным разуменні каштоўнасцей і сэнсаў сённяшняй адукацыі.

У нашай установе адукацыі ён прайшоў напрыканцы жніўня. Тэма педсавета – «Эфектыўнасць дзейнасці ўстановы адукацыі ў фарміраванні сацыяльна паспяховай асобы навучэнца». У памяшканні, дзе праходзіў педсавет, размясцілася выстава «Ад творчасці настаўніка – да майстэрства вучня». Педагогі ўстановы адукацыі прадставілі свае напрацоўкі за мінулы навучальны год. На фоне музыкі і відэапрэзентацыі прыгожымі вершаванымі радкамі адкрылі пасяджэнне педсавета вядучыя, стварыўшы святочны настрой. Прысутным быў прапанаваны відэасюжэт «Сучасная адукацыя – заняткі, перапынкі», створаны на школьнай відэастудыі «Лістапад. фільм». На педсавеце калектыў вітаў маладых спецыялістаў, настаўніцу матэматыкі і інфарматыкі М. І. Віцько, настаўніцу англійскай мовы Л. В. Сабалеўскую і настаўніцу беларускай мовы і літаратуры М. С. Бараноўскую.

Наш жнівеньскі педсавет праходзіў у форме фестывалю педагагічнага майстэрства «Дзень Мудрай савы» і быў накіраваны на пашырэнне дыяпазону прафесійных зносін педагогаў, падтрымку і трансляцыю перадавога вопыту педагагічнай дзейнасці. Працавала 10 фестывальных пляцовак. На дыскусійнай пляцоўцы «Стан і задачы сучаснай адукацыі: ад умоў да эфектыўных вынікаў» дырэктар школы І. Я. Клачко прааналізавала вынікі мінулага навучальнага года, адзначыўшы, што ён быў няпростым для ўстановы адукацыі, але запамінальным і цікавым, а таксама вызначыла перспектывы надыходзячага навучальнага года. На творчых пляцоўках «Стан і перспектывы начальнай адукацыі: практыка рэалізацыі», «Лінгвістычная і гістарычная адукацыя: вопыт і перспектывы», «Эфектыўнасць выкладання прадметаў прыродазнаўча-дакладнага цыкла ў межах вучэбнай і пазакласнай дзейнасці», «Школа пасля ўрокаў», «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу», «Бяспечнае адукацыйнае асяроддзе: сёння і заўтра», «Дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб’яднанні: перспектывы развіцця», «Шляхі павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў у сучасных умовах «настаўнікі падзяліліся з калегамі сваімі поспехамі і дасягненнямі, абмеркавалі цяжкасці і праблемы, вызначылі вектары далейшага развіцця на новы навучальны год. Творчая атмасфера прысутнічала на кожнай пляцоўцы. З асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2017-2018 навучальным годзе пазнаёмілі на кансультацыйнай пляцоўцы «Сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу» намеснікі дырэктара Т. І. Белановіч, М. М. Белік. У ходзе групавой работы былі вызначаны мэты і задачы ўстановы адукацыі на новы навучальны год.

Важнай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне педагогаў за плённую працу. Павага і прызнанне педагагічнай працы з’яўляецца магутным стымулам для развіцця настаўніцтва. Традыцыйны тытул «Мудрая сава» і першае месца ў рэйтынгу педагогаў установы адукацыі атрымала А. А. Супрун, настаўнік англійскай мовы і літаратуры, другое месца – у Н. К. Грышан, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства, трэцяе – у Т. М. Сасноўскай, настаўніка-дэфектолага.

Перадаючы адзін аднаму сімвалічны «Ключ ведаў», настаўнікі адкрылі 2017-2018 навучальны год з радаснымі ўсмешкамі і добрым настроем.

Таццяна Белановіч, намеснік дырэктарапа вучэбнай рабоце Вішнявецкай СШ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>