З візіткай участковага

Filed under: Кантроль, бяспека,Нумары |

З улікам аналізу крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі Мікалаеўшчынскага, Заямнаўскага і Старасвержанскага сельсаветаў прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне злачынстваў і павышэнне ўзроўню бяспекі грамадзян пажылога ўзросту.

Ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сельвыканкамаў па месцы жыхарства былі наведаны грамадзяне пажылога ўзросту, у тым ліку тыя, якія пражываюць адны.

У ходзе наведванняў праводзілася растлумачальная работа, былі ўручаны візітныя карткі ўчастковых інспектараў міліцыі. Ад грамадзян пажылога ўзросту паступілі просьбы аб аказанні дапамогі. Адна з іх – аб пераглядзе графіку руху маршрутнага аўтобуса Стоўбцы–Сверынава, які стварае нязручнасці для грамадзян пажылога ўзросту пры неабходнасці наведаць Стаўбцоўскую ЦРБ. Дзве пажылыя жыхаркі Сверынава прасілі садзейнічання ў абкошванні тэрыторыі, прылеглай да іх домаўладанняў. Некалькі зваротаў (з вёсак Ячнае, Жыгалкі) звязаны са спілоўваннем аварыйных дрэў. Жыхары Слабады паскардзіліся на затопліванне дваровых тэрыторый.

Па выніках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў накіраваны пісьмы ў сельвыканкамы, дырэкцыі ДУП «Аўтапарк № 17″ для вырашэння ўзнятых пытанняў згодна з іх кампетэнцыяй. У адной састарэлай жыхаркі вёскі Пагарэлае ўзята заява на аказанне матэрыяльнай дапамогі для набыцця аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Ірына ДЗЯРЖАЎСКАЯ, старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела міліцыі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>