З заездам у Любкаўшчыну

1309c

Любкаўшчынскі магазін – у ліку з 15 сельскіх у райспажыўтаварыстве, што пераведзены на работу па метадзе самаабслугоўвання. Па новых тэхналогіях ён пачаў працаваць у пачатку бягучага года.

Каб перайсці на такі метад работы, кіраўніцтва райспажыўтаварыства ажыццявіла вялікі аб’ём рамонтных работ. Іх выканала ў сціслыя тэрміны і з добрай якасцю ведамасная будаўнічая брыгада. Старыя вокны памяняны на шклопакеты, праведзены вялікі аб’ём з заменамі як унутры, так і звонку. Куплена новае гандлёвае абсталяванне з энергазберагальным рэжымам. Нядаўна ўстаноўлены кандыцыянеры. Вокны прыкрыты жалюзі, што дапаўняе сучасны прыемны інтэр’ер гандлёвай залы.

Магазін абслугоўваюць тры прадаўцы. Загадвае магазінам Ніна Сухаверх. Знайшла сябе на гэтай рабоце Галіна Шваркунова, якая пераехала ў Любкаўшчыну з Казахстана і вось ужо тры гады бездакорна працуе за прылаўкам сельскага магазіна. Старанна выконвае свае абавязкі і малады прадавец Вольга Зяньковіч.

Як і ў многіх сельскіх магазінах, лета і пачатак восені – перыяд актыўнага гандлю. Акрамя пастаянных пакупнікоў колькасць наведвальнікаў крамы папаўняецца шматлікімі дачнікамі, дзецьмі, якія прыехалі да бабуль і дзядуль з горада. Прадаўцы стараюцца, каб у магазіне яны маглі купіць усё неабходнае: не толькі прадукты, але і тавары першай неабходнасці прамысловай групы.

Работнікі прылаўка з прыемнасцю адзначаюць, што пастаяннымі пакупнікамі магазіна з’яўляюцца працаўнікі птушкакомплексу кампаніі «Галерея вкуса». Іх з райцэнтра і бліжэйшых вёсак дастаўляе транспарт агракамбіната. Пасля змены аўтобус пастаянна прывозіць работнікаў комплексу ў Любкаўшчынскі магазін. Ім не трэба будзе траціць час і сілы, каб ісці ў магазіны райцэнтра па прадукты. У сельскім магазіне можна набыць тыя ж тавары, што і ў крамах горада.

Магазін у вёсцы Любкаўшчына выконвае даведзеныя вытворчыя планы і імкнецца мець добрую рэпутацыю сярод мясцовых і праезджых наведвальнікаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>